Факультэт турызму і сэрвісу ГрДУ
Факультэт турызму і сэрвісу[1] ГрДУ імя Янкі Купалы быў заснаваны ў 2008 годзе на базе гуманітарнага факультэта. Рыхтаваў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»[2]. Меў у сваім складзе кафедру беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, якой кіраваў прафесар Вячаслаў Віталевіч Швед[3]. Дэканамі факультэта з’яўляліся:
- Іосіф Іосіфавіч Велента (2008—2010)
- Сяргей Уладзіміравіч Данскіх (2010—2013)[4]
Факультэт турызму і сэрвісу ГрДУ імя Янкі Купалы | |
---|---|
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы | |
Заснаваны | 2008 |
Закрыты | 2013 |
Адрас | Рэспубліка Беларусь, г. Гродна |
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ створаны ў 2013 г. шляхам аб'яднання факультэта гісторыі і сацыялогіі, факультэта турызму і сэрвісу, кафедры журналістыкі і кафедры лінгвістыкі і міжкультурных камунікацый філалагічнага факультэта. Факультэт стаў правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў факультэта гісторыі і сацыялогіі і факультэта турызму і сэрвісу.[5]
Крыніцы
правіць- ↑ Гродненский государственный университет имени Янки Купалы. Факультет туризма и сервиса
- ↑ Учеба без границ. Гродненский государственный университет имени Янки Купалы готовит специалистов для туристической сферы с учетом европейского опыта
- ↑ Кафедра
- ↑ История факультета
- ↑ Гродненский государственный университет имени Янки Купалы. Факультет истории, коммуникации и туризма