Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў БДТУ
Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт | |
Дэкан | Юрый Сяргеевіч Радчанка |
Адрас | 220006, Рэспубліка Беларусь, Мінск, Свярдлова, 13а |
tov.belstu.by |
Гісторыя
правіцьУпершыню падрыхтоўка спецыялістаў профілю факультэта была пачата ў 1960 годзе па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія драўніны» ў складзе факультэта механічнай тэхналогіі драўніны.
У 1961 годзе адначасова з рэарганізацыяй Беларускага лесатэхнічнага інстытута ў тэхналагічны быў створаны хіміка-тэхналагічны факультэт (ХТФ).
У 1964 годзе створаны выпускаючыя кафедры: хімічнай тэхналогіі драўніны, тэхналогіі неарганічных рэчываў, тэхналогіі перапрацоўкі пластмас. Адначасова адбывалася далейшая рэарганізацыя агульнаадукацыйных хімічных кафедраў. Створаны кафедры арганічнай хіміі, агульнай і неарганічнай хіміі, фізічнай і калоіднай хіміі, аналітычнай хіміі.
У 1965 годзе была створана кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцяў, ад якой ў 1966 годзе аддзялілася кафедра машын і апаратаў хімічных вытворчасцяў, затым створана кафедра тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газу.
З 1968 годзе на хіміка-тэхналагічны факультэт навучалася амаль 2000 студэнтаў. У выніку факультэт быў падзелены на тэхналогіі арганічных рэчываў і факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі[1].
Склад факультэта
правіцьКафедры
правіць- Кафедра палімерных кампазіцыйных матэрыялаў;
- Кафедра нафтагазаперапрацоўкі і нафтахіміі;
- Кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны;
- Кафедра біятэхналогіі;
- Кафедра фізіка-хімічных метадаў сертыфікацыі прадукцыі;
- Кафедра арганічнай хіміі;
- Кафедра фізічнай, калоіднай і аналітычнай хіміі;
- Кафедра бяспекі жыццядзейнасці;
- Кафедра філасофіі і права.
Навукова-даследчыя лабараторыі
правіць- НДЛ нафтахіміі падвойнага падпарадкавання з ДНУ «Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі»;
- НДЛ стабілізацыі пластмас, гумы і валокнаў падвойнага падпарадкавання з НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ;
- НДЛ лесахіміі падвойнага падпарадкавання з ДНУ «Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі»;
- НДЛ малекулярна-біялагічных даследаванняў;
- Галіновая НДЛ навукаёмістых тэхналогій цэлюлозна-папяровай, лесахімічнай прамысловасці, вытворчасці драўняных пліт і пластыкаў;
- НДЛ біятэхналагічнай, хімічнай і механа-хімічнай апрацоўкі і перапрацоўкі расліннай біямасы;
- НДЛ па распрацоўцы тэхналогій вытворчасці нанавалокнаў.
Навучальныя лабараторыі і цэнтры
правіць- Кансалтынгавы цэнтр па сістэмах менэджменту;
- Навукова-адукацыйны цэнтр «Біятэхналогіі раслін» падвойнага падпарадкавання з ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі»;
- лабараторыя па выпрабаванні палімерных матэрыялаў;
- навукова-даследчая і тэхналагічная лабараторыя падвойнага падпарадкавання з ГД «Інстытут нафты і хіміі»;
- лабараторыя па структурных, электракінетычных і фізіка-механічных выпрабаваннях цэлюлозы, паперы і кардону;
- навуковая галіновая лабараторыя шыннай прамысловасці.
Філіялы кафедраў факультэта на прадпрыемствах
правіць- РУП «Белмедпрэпараты», г. Мінск;
- РУП «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў»;
- ААТ «Белшына».
Спецыяльнасці
правіць- «Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» (спецыялiзацыi: «Тэхналогія асноўнага арганічнага і нафтахімічнага сінтэзу», «Тэхналогія лакафарбавых матэрыялаў», «Тэхналогія пластычных мас», «Тэхналогія перапрацоўкі эластамераў», «Тэхналогія перапрацоўкі пластычных мас»);
- «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны» (спецыялiзацыi: «Тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцяй», «Тэхналогія драўняных пліт і пластыкаў», «Тэхналогія лесахімічных вытворчасцяй», «Тэхналогія гідролізны і мікрабіялагічных вытворчасцяй»);
- «Біятэхналогія» (спецыялiзацыi: «Біятэхналогія энерганосьбітаў», «Тэхналогія ферментаў, вітамінаў і прадуктаў закісання», «Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў»);
- «Тэхналогія лекавых прэпаратаў» (спецыялiзацыi: «Прамысловая тэхналогія лекавых прэпаратаў», «Тонкі арганічны сінтэз»);
- «Біяэкалогія»;
- «Фізіка-хімічныя метады і прыборы кантролю якасці прадукцыі» (cпецыялізацыі: «Сертыфікацыя прамысловых тавараў», «Сертыфікацыя харчовых тавараў», «Сертыфікацыя фармацэўтычнай прадукцыі»).
Магістратура
правіць- «Экалогія»;
- "Прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў матэрыялаў;
- «Тэхналогія арганічных рэчываў»;
- «Тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў»;
- «Хімічная тэхналогія паліваў і высокаэнергетычных рэчываў»;
- «Тэхналогія і абсталяванне хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва; хімія драўніны»;
- «Біятэхналогія»;
- «Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў».
Аспірантура
правіць- «Высокамалекулярныя злучэнні»;
- «Мікрабіялогія»;
- «Біятэхналогія (у тым ліку біянанатэхналогіі)»;
- «Прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў»;
- «Матэрыялазнаўства (па галінах)»;
- «Тэхналогія арганічных рэчываў»;
- «Тэхналогія перапрацоўка палімераў і кампазітаў»;
- «Тэхналогія і абсталяванне хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва; хімія драўніны»
Дэканы
правіць- А. І. Зяленскі (1961—1965)
- Ю. П. Клюеў (1965—1968)
- Е. Ф. Марозаў (1968—1975)
- Усевалад Міхайлавіч Рэзнікаў (1975—1981)
- Аляксандр Іванавіч Ламоткін (1981—1988)
- У. Я. Палуяновіч (1988—2003)
- Валерый Мікалаевіч Фарафонтаў (2003—2011)
- Юрый Сяргеевіч Радчанка (з 2011)
Зноскі
- ↑ Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў(недаступная спасылка)