Факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці БДТУ

Факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Дэкан Уладзімір Мікалаевіч Лой
Адрас 220006, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Свярдлова, 13а

Гісторыя

правіць

Факультэт створаны ў ліпені 1988 года ў выніку аб’яднання двух найстарэйшых факультэтаў: лесаінжынернага і механічнай тэхналогіі драўніны, асновы якіх былі закладзены ў 1930 годзе[1]. З 2019 года – факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну (загад рэктара ад 05.09.2019 № 358).

Склад факультэта

правіць

Кафедры:

  • Кафедра лясных машын, дарог і тэхналогій лесапрамысловай вытворчасці
  • Кафедра тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей
  • Кафедра тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны
  • Кафедра дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў
  • Кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі
  • Кафедра матэрыялазнаўства і праектавання тэхнічных сістэм

На факультэце функцыянуюць:

  • навукова-даследчая лабараторыя вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў пры кафедры тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцяў
  • орган па сертыфікацыі дрэваапрацоўчага абсталявання пры кафедры дрэваапрацоўчага абсталявання і інструментаў
  • лабараторыя па энергааўдыту пры кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі
  • філіялы кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак пры РУП «МТЗ» і ААТ «Амкадор»
  • філіял кафедры тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны і кафедры дрэваапрацоўчых вытворчасцей пры ААТ «Рэчыцадрэў»
  • Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж
  • Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж
  • Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж

Спецыяльнасці

правіць
  • «Лесаінжынерная справа» (выпуск навучэнцаў ажыццяўляюць кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, кафедра лясных дарог і арганізацыі вывазкі драўніны)
  • «Машыны і абсталяванне ляснога комплексу» (выпуск навучэнцаў ажыццяўляюць кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, кафедра дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў)
  • «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей» (выпуск навучэнцаў ажыццяўляюць кафедра тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей, кафедра тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны)
  • «Прафесійнае навучанне» (дрэваапрацоўка) (выпуск навучэнцаў ажыццяўляе кафедра тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны)
  • «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент» (выпуск навучэнцаў ажыццяўляе кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі).

Магістратура

правіць
  • «Тэхналогія і машыны лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі»
  • «Драўніназнаўства, тэхналогія і абсталяванне дрэваапрацоўкі»
  • «Энергаэфектыўныя сістэмы і комплексы»

Аспірантура

правіць
  • Тэхналогія і машыны лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі (тэхнічныя навукі)
  • Драўніназнаўства, тэхналогія і абсталяванне дрэваперапрацоўкі (тэхнічныя навукі)
  • Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка

Дэканы

правіць

Зноскі