Факультэт фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П. М. Машэрава
Факультэт фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Факультэт фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П. М. Машэрава | |
---|---|
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава | |
Заснаваны | 1978 |
Дэкан | Андрэй Канстанцінавіч Сучкоў |
Адрас | 210038, г. Віцебск, вул. Чапаева, 30 |
Апісанне
правіцьУ 1978 годзе на базе Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры быў адкрыты факультэт фізічнага выхавання Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1993 годзе ён быў перайменаваны ў факультэт фізічнай культуры і спорту[1].
Вядомыя выпускнікі
правіцьЗа гады існавання факультэта падрыхтавана больш за 5 тысяч спецыялістаў па фізічнай культуры і спорце. Сярод іх:
- заслужаны майстар спорту, чэмпіён Алімпійскіх гульняў па боксе Вячаслаў Яноўскі,
- заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па боксе Віктар Зуеў,
- заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па трайным скачку Аляксандр Каваленка,
- заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Таццяна Стукалава,
- заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Генадзь Аляшчук,
- заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Сяргей Лаўрэнаў,
- заслужаны майстар спорту, прызёр чэмпіянату свету па барацьбе Ігар Каныгін,
- заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету па спартыўнай гімнастыцы Аляксандр Туміловіч,
- заслужаны майстар спорту, чэмпіён Еўропы па кіданні дзіды Мікалай Грэбнеў,
- чэмпіён свету па спартыўнай хадзе Аляксандр Паташоў,
- майстар спорту міжнароднага класа, пераможца Сусветнай універсіяды студэнтаў па біятлоне С. Сімцоў,
- майстры спорту члены нацыянальнай зборнай РБ Д. Собалеў, В. Вазміцель, Е. Нікіфараў, С. Якушкоў, В. Антоненка
Кафедры
правіць- Кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны
- Спартыўна-педагагічных дысцыплін
- Фізічнага выхавання і спорту
Спецыяльнасці
правіць- «Фізічная культура»
- «Фізічная культура і спорт» (магістратура)
Дэканы
правіць- Андрэй Канстанцінавіч Сучкоў (з 2020)