Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі БДТУ

Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Заснаваны 1961
Дэкан Юрый Аляксандравіч Клімаш
Адрас 220006, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Свярдлова 13а, к.2, аўд. 411 (400, 412)
Тэлефон +375 (17) 363-58-38
htit.muzklip.com

ГісторыяПравіць

У 1961 годзе ў сувязі з імклівым развіццём хімічнай прамысловасці ў БССР Беларускаму лесатэхнічнаму інстытуту была даручана падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў для хімічнага комплексу рэспублікі, а сам Беларускі лесатэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава.

У 1965 годзе створана кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей на хіміка-тэхналагічным факультэце БТІ ім. С. М. Кірава.

У 1966 годзе утворана кафедра машын і апаратаў хімічных вытворчасцей.

У 1968 годзе на хіміка-тэхналагічным факультэце навучалася ўжо каля 2000 студэнтаў, таму ў 1968 годзе структурнае падраздзяленне было падзелена на два факультэты — Хімічнай тэхналогіі і тэхнікі (ХТіТ) і Тэхналогіі арганічных рэчываў (ТАР).

У 1976 годзе з політэхнічнага інстытута на факультэт ХТіТ былі пераведзены спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія шкла», «Хімічная тэхналогія керамікі і вогнетрывалаў», «Хімічная тэхналогія вяжучых матэрыялаў».

У 1981 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей».

У 1988 годзе на факультэце ХТіТ былі адкрыты спецыяльнасці «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей» і «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».

У 1989 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў».

З 1993 па 1996 гадах былі адкрыты спецыяльнасці паліграфічнага профілю. Факультэт павялічыўся колькасна, ў 2000 годзе з яго быў вылучаны факультэт выдавецкай справы і паліграфіі[1].

Склад факультэтаПравіць

Кафедры:

  • Кафедра хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі;
  • Кафедра тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі;
  • Кафедра хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў;
  • Кафедра тэхналогіі шкла і керамікі;
  • Кафедра прамысловай экалогіі;
  • Кафедра механікі і канструяравання;
  • Кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей;
  • Кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцяў;
  • Кафедра аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікіі.

Навукова-даследчыя лабараторыі:

  • Выпрабавальны цэнтр экалагічнага кантролю;
  • Галіновая лабараторыя шкла і шклопадобных матэрыялаў;
  • НДЛ аўтаклаўнага ячэістага бетону на базе ААТ «Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў».

Філіялы кафедраў:

СпецыяльнасціПравіць

  • «Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў» (інжынер-механік);
  • «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» (інжынер-механік);
  • «Аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей» (інжынер па аўтаматызацыі);
  • «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» (інжынер-хімік-тэхнолаг);
  • «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей» (інжынер-хімік-тэхнолаг);
  • «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» (інжынер-хімік-эколаг).

МагістратураПравіць

  • «Геаэкалогія»;​
  • «Машыны, агрэгаты і працэсы» (па галінах);
  • «Працэсы і апараты хімічных тэхналогій»;
  • "Тэхналогія і абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі;
  • «Тэхналогія неарганічных рэчываў»;
  • «Тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў»;
  • «Тэхналогія электрахімічных працэсаў і абарона ад карозіі»;
  • «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі» (па галінах).

АспірантураПравіць

ДэканыПравіць

Зноскі