Факультэт эканомікі і права БарДУ

Факультэт эканомікі і права — адзін з факультэтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Факультэт рыхтуе спецыялістаў, здольных ажыццяўляць практычную дзейнасць у такіх галінах, як правазнаўства, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт, маркетынг, электронны маркетынг, эканоміка і арганізацыя вытворчасці, эканамічнае права, бізнес-адміністраванне[1].

Факультэт эканомікі і права
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Дэкан Вікторыя Аляксандраўна Бязуглая
Адрас вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць

Кафедры правіць

  • Бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі
  • Грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін
  • Агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання
  • Тэарэтычнай і прыкладной эканомікі

Спецыяльнасці правіць

  • «Бізнес-адміністраванне»
  • «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці»
  • «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»
  • «Маркетынг»
  • «Электронны маркетынг»
  • «Правазнаўства»
  • «Эканамічнае права»

Матэрыяльна-тэхнічная база правіць

  • Спецыялізаваны кабінет крыміналістыкі
  • Юрыдычная клініка
  • Філіял кафедры грамадзянскіх і крымінальна — прававых дысцыплін на базе суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы
  • Філіял кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі на базе Філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Баранавіцкі хлебазавод
  • Філіял кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін у натарыяльнай канторы Баранавіцкага раёна
  • Філіял кафедры маркетынгу і менеджменту на базе ААТ «Баранавічхлебапрадукт»
  • Філіял кафедры агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання ў Юрыдычнай кансультацыіБаранавіцкага раёна і горада Баранавічы Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў

Зноскі