Факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова
Факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова — адзін з факультэтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
Факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова | |
---|---|
МДУ імя А. А. Куляшова | |
Заснаваны | 1998 |
Дэкан | Дзмітрый Аляксандравіч Рагаўцоў |
Адрас | 212022 Беларусь, г. Магілёў, вул. Ленінская, 35 |
fep.msu.by |
Гісторыя
правіцьУ 1998 годзе на базе гістарычнага факультэта адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне», а з 1 снежня гэтага ж года распачаў сваю дзейнасць эканамічны факультэт, што з’явілася адной з падстаў атрымання навучальнай установай статусу класічнага ўніверсітэта.
У 1999 годзе факультэт пашырыўся яшчэ адкрыццём новых спецыяльнасцей — «Правазнаўства» і «Сацыялогія». У гэтым жа годзе на завочным аддзяленні пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне» і «Правазнаўства».
28 чэрвеня 2001 года рашэннем Савета ўніверсітэта факультэт змяніў сваю назву на «Факультэт экономікі і права».
З 2004 года на факультэце адкрыліся новыя спецыяльнасці: «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (дзённае і завочнае навучанне), «Менеджмент» (дзённая форма навучання).
У 2013 годзе пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне», а ў 2015 годзе па спецыяльнасці «Эканамічнае права»[1]
Кафедры
правіцьУ склад факультэта эканомікі і права ўваходзяць чатыры кафедры:
- Кафедра эканомікі і кіравання. Раней была кафедра эканамічнай тэорыі, створана ў 1986 годзе.
- Кафедра паліталогіі і сацыялогіі. Была створана ў 1995 годзе на аснове кафедры паліталогіі (існавала з 1991 года).
- Кафедра крымінальнага права і крымінальнага працэсу. Створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства.
- Кафедра грамадзянскага і гаспадарчага права. Была таксама створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства.
Спецыяльнасці
правіць- «Правазнаўства»
- «Сацыялогія»
- «Бізнес-адміністраванне»
- «Эканамічнае права»
- «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»
Дэканы
правіць- Анатоль Ісідаравіч Канашэвіч (1998—?)
- Дзмітрый Аляксандравіч Рагаўцоў (з 2010)