Факультэт эканомікі і фінансаў ПалесДУ
факультэт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
Факультэт эканомікі і фінансаў ПалесДУ — адзін з факультэтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Факультэт эканомікі і фінансаў ПалесДУ | |
---|---|
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 2020 |
Дэкан | Таццяна Аляксандраўна Бучык |
Адрас | 225710, г. Пінск, вул. Кірава, 24 |
Гісторыя
правіцьФакультэт эканомікі і фінансаў створаны ў сакавіку 2020 года на зліцці двух факультэтаў: Факультэта банкаўскай справы і Эканамічнага факультэта.
Факультэт банкаўскай справы з’яўляецца пераемнікам Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума, які быў створаны ў адпаведнасці з Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 30 кастрычніка 1944 года[1].
Кафедры
правіць- Кафедра банкінгу і фінансавых рынкаў
- Кафедра фінансавага менеджменту
- Кафедра эканомікі і бізнесу
- Кафедра маркетынгу і міжнароднага менеджменту
- Кафедра міжкультурных камунікацый
Спецыяльнасці
правіць- Фінансы і крэдыт
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці
- Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі)
- Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
- Маркетынг
- Бізнес-адміністраванне
- Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)
- Эканоміка (фінансавая і банкаўская)
Магістратура
правіць- «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт»
- «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»
- «Эканоміка»
- «Маркетынг»
Аспірантура
правіць- Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт