Фальварак
невялікае сельскае паселішча
Фальварак (польск.: folwark, ад ням.: Vorwerk — хутар, ферма) — невялікае сельскае паселішча ў 1—5 двароў.
Першапачаткова фальваркам называлася адмысловая феадальная гаспадарка, спецыялізаваная выключна на вытворчасці збожжа на продаж. Пазней значэнне пашырылася на тып гаспадарчых паселілчаў, што будаваліся побач з маёнткамі, дзе жылі ўладальнікі фальваркаў.
Фальваркі пачалі ўзнікаць на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове XVI стагоддзя ў сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы 1557 года<ref> Трацевский В. В. История архитектуры народного жилища Белоруссии. — Мн., 1989. (руск.) /ref> і праіснавалі як тып паселішча ажно да 1930-х гадоў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларускае народнае жыллё — Мн., 1973.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 308—309. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.