Фама Іяўлевіч
Фама Іяўле́віч — беларускі пісьменнік i педагог першай паловы 17 ст.
Фама Іяўлевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля XVII стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, педагог |
Мова твораў | польская |
Прапануецца аб’яднаць гэтую старонку з Тамаш Яўлевіч. Абмеркаваць прапанову можна на адмысловай старонцы.
|
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе, у сярэдзіне 1620-х гадоў — у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. 3 канца 1620 — пачатку 1630-х гадоў рэктар Кіеўскай брацкай школы, з 1632 года займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Магілёўскім, a ў 1640-я гады ў Слуцкім брацтвах.
ТворчасцьПравіць
Аўтар паэмы «Лабірынт, або Заблытаная сцежка» (Кракаў, 1625, на польскай мове). У паэме, прасякнутай ідэямі асветніцтва, услаўляў неабмежаваныя магчымасці чалавечага розуму, асвету, навуку, заклікаў да адзінства славянскіх народаў у грамадска-палітычным і культурным жыцці. Твор Іяўлевіча — узор экспрэсіўна-метафарычнай паэзіі барока.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Голенченко Г. Я. Идейные и культурные связи восточнославянских на¬родов в XVI—середине XVII в. Мн., 1989. С. 121—124.