Фаміно (заказнік)

Фаміно́ — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання прыродных журавіннікаў. Плошча заказніка складала 640 га. Размяшчаўся на вярховым балоце Васільева. Азёрна-ледавіковая нізіна. Глебы тарфяна-балотныя (глыбіня торфу 5,5 м, у сярэднім 2,46 м). Хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы. Значны ўчастак высокаўзроставага (60—80 гадоў) шэраалешніка. Сустракаецца рэдкі атлантычна-еўрапейскі від — смалянка двухдомная.

Фаміно
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьРасонскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 640 га
Дата заснавання 1979

Ліквідаваны 27 снежня 2007 года[1].

Літаратура правіць

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.12.2007 N 1833 «О республиканских заказниках»