Фандакаўскі мост

Фандакаўскі мост — аўтамабільны мост цераз раку Бярэзіну ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. Па трасе праходзіць Георгіеўскі праспект, які злучае горад з аўтамабільнай дарогай рэспубліканскага значэння Р93. Неафіцыйную назву Фандакаўскі мост атрымаў ад размешчанага побач фанерна-дрэваапрацоўчага камбіната (ФанДАК).

Фандакаўскі мост
Каардынаты: 53°09′44″ пн. ш. 29°14′35″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае Бярэзіна
Месца размяшчэння Бабруйск
Канструкцыя
Агульная даўжыня 400 м
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1980-я

Будаўніцтва моста з жалезабетонных балак каробчатага сячэння пачалося ў 1980-я гады. Складаецца з дзвюх галін, даўжыня якіх складае каля 400 м. Мост мусіў звязаць горад з новым жылым масівам на левым беразе Бярэзіны, які так і не быў пабудаваны. Будаўніцтва аднавілася ў канцы 1990-х гг. 3 верасня 2001 года мост быў урачыста адкрыты ў прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі[1].

У снежні 2017 года быў закрыты пабудаваны па той жа тэхналогіі мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, на якім з’явіліся расколіны. Камісія, якая абследавала Фандакаўскі мост, прызнала яго патэнцыйна аварыйным[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць