Фандзі (англ.: Bay of Fundy, фр.: Baie de Fundy) — заліў у паўночна-ўсходняй частцы заліва Мэн, абмывае ўзбярэжжа Канады і ЗША.

Мэн
англ.: Bay of Fundy
Краіны
Фандзі (Канада)
Фандзі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Заліў Фандзі падчас прыліва і адліва

Фандзі, нараўне з залівам Унгава, вядомы сваімі рэкорднымі прылівамі (да 18 м). Даўжыня заліва каля 300 км, шырыня да 90 км, глыбіня да 214 м.

Акваторыя заліва — адзін з прыкладаў ватавага мора.

Найбуйнейшы порт на берагах заліва — Сент-Джон (Нью-Брансуік).

Заліў мае велізарны патэнцыял гідраэнергіі, плануецца пабудова некалькіх прыліўных электрастанцый. Акрамя таго ў заліве развіта рыбалоўства.

Рэкі, якія ўпадаюць у заліў: Сен-Круа, Сент-Джон.

Былая назва заліва Фандзі — Французскі заліў.

Спасылкі правіць