Фантан Чатырох Сезонаў

Фантан Чатырох Сезонаў (фр.: Fontaine des Quatre-Saisons) — вядомы твор французскага скульптара сярэдзіны 18 ст. Эдмэ Бушардона, будаўніцтва якога завершана ў 1745 г. у Парыжы.

Фантан
Фантан Чатырох Сезонаў
Fontaine des Quatre-Saisons
Скульптар Эдмэ Бушардон, фантан Чатырох Сезонаў на вуліцы Грэнель, Парыж. 1745 год
Скульптар Эдмэ Бушардон, фантан Чатырох Сезонаў на вуліцы Грэнель, Парыж. 1745 год
48°51′16,85″ пн. ш. 2°19′30,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Месцазнаходжанне Парыж
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Будаўнік Эдмэ Бушардон
Скульптар Edmé Bouchardon[d][1]
Архітэктар Edmé Bouchardon[d]
Дата заснавання 1745
Будаўніцтва 1745
Стан не дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Не ўсе добразычліва ставіліся да стылю ракако нават у Францыі. Спробы адысці ад стылістыкі ракако рабіў скульптар Эдмэ Бушардон (1698—1762). Ужо у першых сваіх творах Бушардон зрабіў спробы адмовіцца ад гуллівага ракако, абапіраючыся на досвед французскага класіцызму 17 ст. і на лаканізм антычнага мастацтва. Атрымаўшы заказ на стварэнне фантана Чатырох Сезонаў у Парыжы, ён стварыў твор, які нічым не нагадваў стылістыку ракако ні ў архітэктуры, ні ў скульптуры.

Выконваючы дзяржаўны заказ ад караля Францыі, ён стварыў для фантана раскошную, трохчасткавую архітэктурную дэкарацыю. Сярод скульптур другога яруса і былі алегарычныя скульптуры (Зіма, Вясна, Лета, Восень), якія і далі назву фантану. Непрыемным бокам быў кантраст паміж раскошнай дэкарацыя фантана і яго занадта малой прадукцыйнасцю, паколькі тут цурчала толькі некалькі ручаёў пітной вады. Недахопы фантана не перашкодзілі атрымаць станоўчыя водгукі аб новым творы Бушардона і нават на атрыманне ім пажыццёвай пенсіі у 1.500 ліўраў.

Але не спыняліся і крытычныя заўвагі. Найбольш значным быў водгук пісьменніка Вальтэра, які пісаў з папрокам аб тым, што у Рыме фантаны добра служаць е практычнай, і дэкаратыўнай мэце. А Парыж нагадваў Вальтэру залатога калоса на гліняных нагах, што абавязкова разваліцца.

У 20 стагоддзі фантан — не дзейнічае.

Галерэя

правіць

Спасылкі

правіць

Фантан Чатырох Сезонаў на сайце Міністэрства культуры Францыі (фр.)

  1. Lafolie C. Notice des monuments publics, palais, édifices, musées, galeries, dépots, bibliothèques, collègse, écoles, hospices, hopitaux, manufactures royales, halles, marchés, fontaines, ponts, quais, places, jardins, théatres, etablissemens scientifiques, littéraires et d'arts de la ville de Paris, avec l'indication des ministères, administrations, cours et tribunaux — 1 — P. 75.