Фані Бланкерс-Кун

нідэрландская лёгкаатлетка

Франсіна Элсье «Фані» Бланкерс-Кун (нідэрл.: Francina Elsje (Fanny) Blankers-Koen; 26 красавіка 1918 вёска Лагэ-Вюрсэ, правінцыя Утрэхт, Нідэрланды — 25 студзеня 2004, Хофдарп, Паўночная Галандыя, Нідэрланды) — нідэрландская легенда сусветнай лёгкай атлетыкі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка 1948 года і пяціразовая чэмпіёнка Еўропы.

Фані Бланкерс-Кун
нідэрл.: Fanny Blankers-Koen
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзілася 26 красавіка 1918(1918-04-26)[1][2]
Памерла 25 студзеня 2004(2004-01-25)[1][2] (85 гадоў)
Грамадзянства
Рост 175 см[3]
Вага 63 кг[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бланкерс-Кун унікальная тым, што паспяхова выступала практычна ва ўсіх відах сучаснай ёй лёгкай атлетыкі — за кар’еру яна ўсталявала (па звестках МАК) 16 сусветных рэкордаў у васьмі розных дысцыплінах: бег на 100 ярдаў, 100 метраў, 200 метраў, 80 метраў з бар’ерамі, эстафета 4 × 110 ярдаў, скачкі ў вышыню, скачкі ў даўжыню і пяцібор’е.

Чэмпіёнкай Нідэрландаў у 1937—1955 гадах Бланкерс-Кун была ў агульнай складанасці 58 разоў практычна ва ўсіх дысцыплінах, уключаючы штурханне ядра, трайны скачок і г. д.

Муж Фані Ян Бланкерс (нідэрл.: Jan Blankers, 1904—1977) таксама займаўся лёгкай атлетыкай і выступаў за Нідэрланды ў трайным скачку на Алімпійскіх гульнях 1928 года ў Амстэрдаме.

Зноскі

  1. а б Francina (»Fanny«) Blankers-Koen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Fanny Blankers-Koen // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б в г Olympedia — 2006.