Фані Гензель (ням.: Fanny Hensel, пры нараджэнні Мендэльсон (Mendelssohn); 14 лістапада 1805, пасля хрышчэння таксама Бартольдзі (Bartholdy), Гамбург — 14 мая 1847, Берлін) — нямецкая спявачка, піяністка і кампазітар. Сястра Фелікса Мендэльсона Бартольдзі, дзедам іх абодвух быў вядомы яўрэйска-нямецкі філосаф-асветнік Мозес Мендэльсон.

Фані Мендэльсон
ням.: Fanny Mendelssohn
Род дзейнасці кампазітарка, піяністка, выкладчыца ўніверсітэта
Дата нараджэння 14 лістапада 1805(1805-11-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1847(1847-05-14)[1][2][…] (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Abraham Mendelssohn Bartholdy[d][5]
Маці Lea Mendelssohn Bartholdy[d][5]
Муж Wilhelm Hensel[d]
Дзеці Sebastian Hensel[d]
Сайт fannyhensel.de (ням.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мендэльсон нарадзілася ў Гамбургу ў 1805 годзе. Была самай старэйшай з чатырох дзяцей, у тым ліку кампазітара Фелікса Мендэльсона. Яе бацькамі былі Аўрам Мендэльсон, сын філосафа Мозеса Мендэльсона, і Лі, унучка прадпрымальніка Даніэля Іцыга, народжаная Саламон. Яе дзядзька быў банкір Джозэф Мендэльсон.

Свае першыя ўрокі ігры на фартэпіяна яна атрымала ад сваёй маці. Яна нядоўга вучылася ў піяністкі Мары Біго ў Парыжы і ў Людвіга Бергера. У 1820 годзе Фані разам са сваім братам Феліксам далучыліся да Спеўнай акадэміі ў Берліне, якую ўзначальваў Карл Фрыдрых Цэльтэр.

Яе голасам захапляўся Гётэ, які прысвяціў ёй верш (1827). У 1829 годзе выйшла замуж за берлінскага мастака Вільгельма Гензеля, брата паэтэсы Луізы Марыі Гензель і неўзабаве нарадзіла яму сына. Яе ўнукамі з’яўляюцца філосаф Паўль Гензель і матэматык Курт Гензель.

У 1839—1840 гадах падарожнічала з сям’ёй па Італіі. Выступала з нядзельнымі канцэртамі, у тым ліку выконвала Баха, Моцарта, Бетховена, а таксама сачыненні брата. Падчас аднаго з такіх выступаў памерла ад апаплексічнага ўдару. Брат, які трапіў пасля яе смерці ў глыбокую дэпрэсію, памёр праз некалькі месяцаў.

Творчасць правіць

Аўтар трох арганных прэлюдый (1829), драматычнай п’есы для сапрана і аркестра «Геро і Леандр» (1832), фартэпіяннага і струннага квартэтаў, некалькіх кантат, вакальных твораў на вершы Гётэ, Гейнэ, Ленаў, Ламарціна і іншых паэтаў-рамантыкаў для фартэпіяна, сярод якіх найболей вядомы цыкл з 12 мініяцюр «Год» (1841). Нараўне з Кларай Шуман і Луізай Фаранк, Фані Мендэльсон — найбольш вядомая сярод жанчын-кампазітараў XIX ст. Выдадзены яе лісты і дзённікі, ёй прысвечана некалькі раманаў-біяграфій.

Зноскі

  1. а б Fanny Mendelssohn Bartholdy // Geneological database Merkel-Zeller — 30000 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Fanny Hensel, geb. Mendelssohn // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. а б Biographisches Lexikon der Münzmeister und Wardeine, Stempelschneider und Medailleure Праверана 2 красавіка 2022.