Фара́д (пазначэнне: Ф, F) — адзінка вымярэння электрычнай ёмістасці ў сістэме СІ (да 1978[1] года называлася фара́да).

Фарад роўны электрычнай ёмістасці кандэнсатара, пры якой зарад у 1 кулон стварае паміж абкладкамі кандэнсатара рознасць патэнцыялаў 1 вольт.

1 Ф = 1 Кл/1 В = I·T/U.
Ф = А² · с4 · кг−1 · м−2 = Дж/В² = Кл²/Дж = А · с / В = с/Ом.

Адзінка названая ў гонар англійскага фізіка Майкла Фарадэя.

Фарад — вельмі вялікая ёмістасць. На практыке сутыкаюцца з ёмістасцямі, якія вымяраюцца ў мікра- і пікафарадах.

Кратныя і дзельныя адзінкі правіць

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 Ф дэкафарад даФ daF 10−1 Ф дэцыфарад дФ dF
10² Ф гектафарад гФ hF 10−2 Ф сантыфарад сФ cF
10³ Ф кілафарад кФ kF 10−3 Ф міліфарад мФ mF
106 Ф мегафарад МФ MF 10−6 Ф мікрафарад мкФ µF
109 Ф гігафарад ГФ GF 10−9 Ф нанафарад нФ nF
1012 Ф тэрафарад ТФ TF 10−12 Ф пікафарад пФ pF
1015 Ф петафарад ПФ PF 10−15 Ф фемтафарад фФ fF
1018 Ф экзафарад ЭФ EF 10−18 Ф атафарад аФ aF
1021 Ф зетафарад ЗФ ZF 10−21 Ф зептафарад зФ zF
1024 Ф ётафарад ІФ YF 10−24 Ф ёктафарад іФ yF

У тэкстах на мовах, дзе ўжываюць лацінку, вельмі часта пры пазначэнні мікрафарад у тэксце замяняюць літару µ (мю) на лацінскую u (uF замест µF) праз падабенства выгляду і адсутнасці ў раскладцы грэчаскіх літар.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць