Фараней (стар.-грэч.: Φορωνεύς, Φορωνέας) — міфічны заснавальнік Аргоскай дзяржавы ў Грэцыі на Пелапанесе.

Фаранею прыпісвалі ўвядзенне на Пелапанесе першапачатковай культуры, грамадскага ўпарадкавання і рэлігійных абрадаў, у прыватнасці культу багіні Геры. Падобна Праметэю, ён лічыўся першым чалавекам, які перанёс агонь з неба на зямлю. Яго ўважалі за нацыянальнага героя і на яго магіле ўчынялі ахвярапрынашэнні. Яго дачка Ніоба, паводле падання, была першай з жанчын, у якую закахаўся Зеўс.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  • Фороней // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей [Пер. с нем.]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2007.(руск.)