Адрозніваюць каля 20 сучасных відаў. Пашыраны ў морах. Адзіночныя донныя беспазваночныя жывёлы.
Даўжыня ад 0,6 да 45 см. Цела знаходзіцца ў трубачках з арганічнага рэчыва. 3 трубачкі высоўваецца пярэдні канец цела са складаным, падвойным, спіралепадобным шчупальцавым апаратам, раснічкамі якога корм падганяецца да рота. Кішэчнік петлепадобны. Ёсць крывяносная, нервовая сістэмы і выдзяляльныя органы. Гермафрадыты. Пелагічная лічынка — актынатроха — пераўтвараецца ў дарослую жывёлу пасля складанай метамарфозы.