Фарнаканецкі валун

Фарнаканецкі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны ў вёсцы Фарны Канец Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Ахоўны статус нададзены ў 1994 годзе.

Фарнаканецкі валун
Фарнаканецкі валун з каменнай канапай
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне БеларусьФарны Канец, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць
Дата заснавання 1994
physical
Фарнаканецкі валун
Фарнаканецкі валун
physical
Фарнаканецкі валун
Фарнаканецкі валун
Катэгорыя на Вікісховішчы

Апісанне правіць

 
Валун з боку

На муроўцы ўсталяваны валун буйназярністага рудавата-белага граніта-гнейсу. Даўжыня 3,9 м, шырыня 2,5 м, вышыня 1,8 м, у абводзе 10,3 м, аб'ём 9,3 м³, маса каля 25 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. Побач з валуном каменная канапа, высечаная з сярэднезярністага шэрага граніту (даўжыня 1,4 м, шырыня 0,9 м, вышыня 0,7 м) з датай яе стварэння — 1823.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць