Касцёл Святога Крыжа (Брэст)

Брэст
(Пасля перасылкі з Фарны касцёл, Брэст)

Касцёл Святога Крыжа — каталіцкі храм горада Брэста, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вуліца Леніна, 34. Помнік архітэктуры класіцызму.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Крыжа
52°05′35,66″ пн. ш. 23°41′10,63″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Пінская дыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Якаў Марцінавіч Фардон
Дата пабудовы 1856 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000015шыфр 113Г000015
Стан дзейнічае
Сайт brestcatholic.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1846 годзе В. Палікарпаў[1] склаў праект касцёла ў горадзе Брэсце, які апынуўся «вельмі нездавальняючым. Найвысока загадаў зрабіў ласку [імператар Аляксандр]: замяніць гэтае, таму, які склаў, Архітэктару. І даць іншы праект, без капрызу, але ў прыгожым стылі, дзе б прастата злучалася з вытанчанасцю каталіцкіх касцёлаў»[2]. Гэты водгук імператара з чарцяжамі быў перададзены выконваючаму пасаду брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпаву з тым, каб ён склаў новы праект «ва ўсім згодна прадпісанняў Васпана імператара»[3].

Касцёл пабудаваны як кафедральны ў 1856 годзе з цэглы паводле праекта памочніка архітэктара Якава Фардона[4]. Асвячоны архібіскупам В. Жылінскім.

Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну. У 1950—1957 гадах адноўлены з капітальнай перабудовай (зменены інтэр’еры, зняты 2 вежы на галоўным фасадзе). Да пачатку 1990-х гадоў у будынку знаходзіўся абласны краязнаўчы музей.

Архітэктура правіць

 
План касцёла

Пабудаваны паводле базілікальнай планіровачнай схемы з паўкруглай апсідай і бакавой сакрысціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трохвугольным на высокім атыку франтонам паміж імі; захавалася крапоўка пілястрамі і прамавугольнымі нішамі-блендамі з 3 вугольным сандрыкам. Галоўны ўваход вырашаны класічным пілястравым парталам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчляняюцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях, дэкарыраваны падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасценках.

Арган правіць

У 2003 годзе нямецкі тэолаг Адольф Хампель і яго сям'я падарылі брэсцкаму касцёлу арган. Госці з Германіі аплацілі не толькі складаную перавозку падарунка, але і працу нямецкіх і беларускіх майстроў, занятых на ўстаноўцы ўнікальнага інструмента[5]. Адбылася гэтая падзея пры пасярэдніцтве брэсцкага музычнага таварыства, якое арганізуе ў храмавых сценах канцэрты арганнай музыкі[6].

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) Архівавана 27 сакавіка 2020.. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. (руск.)
  2. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 — 1 зв.
  3. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 зв.
  4. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 40
  5. (руск.) Иван Хохол, Г. Зиген. «Мой долгий путь в Москву». Слоним: Газета Слонімская (13 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 5 студзеня 2022.
  6. (руск.) Авраменко, Евгений. Где духовность, там и музыка. Органное сообщество Principal (17 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 5 студзеня 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць