Фартуна (лац.: Fortuna) — старажытнарымская багіня лёсу, культ яе — адзін з самых старажытных, запазычаных Рымам культаў італійскага паходжання.

Кола Фартуны

У Рыме Фартуна мела асаблівую пашану, значэнне яе ўзрасло, калі заняпала вера ў старажытных багоў. Гэта пра яе пісаў Пліній у I ст. н.э.:

«Ва ўсім свеце, усюды ў любы час дня галасы ўсіх заклікаюць і завуць толькі Фартуну, толькі яе аспрэчваюць і абвінавачваюць, толькі пра яе думаюць, толькі яе славяць, толькі яе выкрываюць і, лаючы, пакланяюцца ёй»

Фальклор

правіць

Вядомыя лацінскія прымаўкі «Fortuna caeca est» — «Лёс сляпы», «Fortuna faveat fortibus» — «Шчасце спрыяе адважным», «Fortuna fortes metuit, ignavos prernit» — «Лёс баіцца адважных, прыгнятае баязлівых» і інш.

Літаратура

правіць
  • Кудрявцев О. Ф. Античные представления о Фортуне в ренессансном мировоззрении // Античное наследие в культуре Возрождения. — М.: 1984. — С. 50—57.
  • Уколова В. И. Фортуна в мире западного Средневековья Архівавана 11 сакавіка 2012. // Вестник истории, литературы, искусства. Т. 1. 2005. — С. 174—184.