Фасоля[4] (Phaseolus) — род кветкавых раслін сямейства бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі. Старажытная культура Цэнтральнай Амерыкі — фасоля звычайная (Phaseolus vulgaris) вядома з 4-3-га тысячагоддзя да н. э. У Еўропу завезена ў 16, у Беларусь — 17-18 стагоддзях. У культуры больш 20 відаў. На Беларусі вырошчваюць фасолю звычайную і шматкветкавую, або агніста-чырвоную, ці турэцкія бабы (Phaseolus coccineus).

Фасоля

Фасоля звычайная (Phaseolus vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phaseolus L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  203844
NCBI  3883
EOL  28260
GRIN  g:9217
IPNI  23211-1

Батанічнае апісанне правіць

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Амаль усе віды — самаапыляльныя ліяны даўжынёй да 2,5 метраў, некаторыя — паўкусты, большасць з іх — расліны кароткага дня. У кустовых форм моцнае непалягаючае сцябло да 0,5 метраў. Лісце трайчастае. Кветкі матыльковыя, разнастайнай афарбоўкі, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — струк. Насенне высокай смакавай годнасці, мае да 30 % паўнацэннага бялку.

Віды правіць

Некаторыя віды:

Значэнне і выкарыстанне правіць

Харчовая, кармавая, лекавая, сідэральная, дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Phaseolus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.