Фаст-фуд
Фаст-фуд (англ.: fast food — хуткая ежа) — харчовы прадукт з кароткім часам прыгатавання і спажывання; ежа, якую кліент атрымлівае адразу ж пасля замовы, часцей за ўсё прыгатаваная канвеерным спосабам з разагрэтых або гатовых кампанентаў і якая прадаецца ў пакаванні, звычайна не патрабуе выкарыстання сталовых прыбораў для ўжывання.
Фаст-фуд | |
---|---|
Матэрыял | кулінарныя паўфабрыкаты |
Процілегла | Slow Food[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Традыцыйна да фаст-фуда адносяць: гамбургеры, чызбургеры, сэндвічы, хот-догі, бульба фры, смажаныя ў фрыцюры часткі кураня, цыбульныя кольцы, піцу, азіяцкую локшыну ў скрыначках, усходнія донеры, шаўрму, стравы мексіканскай кухні (такія, як бурыта і така), кактэйлі, газаваныя напоі з высокім утрыманнем цукру або цукразаменніка, мяккае марожанае з салодкімі напаўняльнікамі, а таксама розныя пончыкі і піражкі[1].
-
Сэндвіч
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фаст-фуд