Фаэнца
Фаэнца (італ.: Faenza, эміл.-ром.: Fënza) — італьянскі горад, які даў назву фаянсу. Размешчаны ў вобласці Эмілія-Раманья, на рацэ Ламоне, прыкладна за 50 км на паўднёвы ўсход ад Балонні.
| ||||||||||||||||||||
Вытворчасць керамікіПравіць
З часоў Сярэднявечча Фаэнца з’яўляецца буйным цэнтрам вытворчасці керамікі (у прыватнасці, маёлікавых вырабаў). Залаты век гэтай вытворчасці прыйшоўся на эпоху Адраджэння (XV—XVI стагоддзі). Ад назвы гэтага горада атрымаў сваю назву фаянс. У XVII стагоддзі надыходзіць спад вытворчасці керамікі, і дзейнымі застаюцца толькі нешматлікія вытворчасці, у тым ліку ў Фаэнцы. Характэрнай прыкметай фаэнцкай маёлікі з’яўляюцца дробныя ўзоры на сінім фоне на шырокіх плоскіх бартах выраба. У 1908 годзе ў Фаэнцы заснаваны Міжнародны музей керамікі.
Вядомывя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Франка Джэнтыліні, мастак
- Джузэпэ Сарці, кампазітар
Зноскі
- ↑ а б Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.