Феадор Камнін Дука

Феадор Камнін Дука (грэч. Θεόδωρος Κομνηνός Δούκας,) (пам. 1253) — кіраўнік Эпірскага царства з 1215 па 1230 гады, а таксама Фесалонікаў з 1224 па 1230 гады.

Феадор Камнін Дука
Θεόδωρος Κομνηνός Δούκας
Манета Феадора, на якой яго бласлаўляе Святы Дзмітрый (справа)
Манета Феадора, на якой яго бласлаўляе Святы Дзмітрый (справа)
Цар эпірскі
1215 — 1230
Папярэднік Міхаіл I Камнін Дука
Пераемнік Міхаіл II Камнін Дука
Кіраўнік Фесаліі
1216 — 1230
Папярэднік Дзімітрый Манферацкі
Пераемнік Мануіл Камнін Дука
Нараджэнне 1180
Смерць 1253(1253)
Род Камніны Дукі
Бацька Іаан Дука
Маці Зоя Дукіня
Жонка Марыя Петраліфа
Дзеці Ганна Камніна Дукіня,
Іаан Камнін Дука,
Ірына Камніна,
Дзмітрый Камнін Дука
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходжанне правіць

Феадор нарадзіўся ў 1180/1185 гадах, з'яўляючыся законанароджаным сынам севастакратара Іаана Дукі, і быў кузенам адразу двух імператараў: Ісака II і Аляксея III. Такім чынам, у яго жылах цякла кроў адразу трох найбольш знатных візантыйскіх сямействаў: Ангелаў, Дукаў і Камнінаў[1].

Здабыццё ўлады правіць

Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе, Дука апынуўся ў свіце Феадора I Ласкарыса, які стаў кіраўніком Нікейскай імперыі. Тым часам, у феме Нікопаліс (размешчанай у Эпіры) уладу захапіў Міхаіл I Камнін Дука, які быў незаконнанароджаным сынам Іаана Дукі. Ён папрасіў Ласкарыса дазволіць яго брату адправіцца да яго. Імператар адпусціў Феадора, якому прыйшлося паклясціся ў вернасці ўсяму сямейству Ласкарысаў[2].

Пасля забойства Міхаіла ў 1215 годзе, Феадор стаў новым царом. Ён заключыў саюз з каралеўствам Сербія і албанскімі кланамі, і пачаў баявыя дзеянні супраць Другога Балгарскага царства Вяліка-Тырнава і Лацінскай імперыі. Такім чынам, да 1216 годзе яму ўдалося захапіць большую частку Македоніі (уключаючы горад Охрыд) і Фесалію. У 1217 годзе ён палануў кіраўніка Раманіі Пятра II Куртэнэ, які накіроўваўся ва ўласныя ўладанні праз Эпір. У 1220 годзе была захоплена Верыя, а ў 1221 — Серэ і Драма. У 1224 годзе было заваявана каралеўства Фесалонікі[2].

Барацьба з балгарамі правіць

Акрылены гэтымі поспехамі, Феадор у 1225 ці 1227 гадах быў каранаваны ў якасці імператара архіепіскапам Охрыда Дзімітрыем Хаматыянам. У 1225 годзе эпіроты занялі Адрыянопаль і выгналі нікейцаў з Фракіі. Даведаўшыся пра перамовы балгараў і лацінян, у 1230 годзе Дука павёў заходнееўрапейскіх наймітаў супраць Івана II Асеня. У 1230 годзе адбылася бітва пры Клакотніцы, у якой Камнін быў палонены і адпраўлены ў Тырнава. Там яго асляпілі, западозрыўшы ў змовее супраць балгарскага цара[2].

Уладанні Феадора былі падзелены паміж некалькімі кіраўнікамі:

Вызваленне. Апошнія гады правіць

У 1237 годзе былога кіраўніка выпусцілі з балгарскага палону пасля таго, як ён выдаў сваю дачку Ірыну за Івана Асеня. Феадор змог выгнаць уласнага брата Мануіла з Фесалонікаў і паставіў туды свайго сына Іаана, пасля чаго адправіўся ў Эдэсу. Там ён паспрабаваў аб'яднаць сямейства Камнінаў Дукаў супраць Іаана III Ватаца, які планаваў уварванне ў Фесалонікі.

Пасля гібелі Асеня ў 1241 годзе Іаан III падманам захапіў Феадора. Яго адправілі да ўласнага сына, каб той пагадзіўся прыняць тытул дэспата і стаць васалам Нікеі. У 1246 годзе Ватац адняў Фесалонікі ў малодшага сына Дукі — Дзмітрыя. Феадор памёр у 1253 годзе, знаходзячыся ў выгнанні на землях Нікейскай імперыі.

Сям'я правіць

Феадор быў жанаты на Марыі Петраліфе, сястра севастакратара Іаана Петраліфа, і ад гэтага шлюбу меў чатырох дзяцей:

  1. Ганна Камніна Дукіня — жонка сербскага караля Стэфана Радаслава.
  2. Іаан Камнін Дука — стаў кіраўніком Фесалонікаў у 1237 годзе.
  3. Ірына Камніна — жонка балгарскага цара Івана II Асеня.
  4. Дзмітрый Камнін Дука — кіраўнік Фесалонікаў у 1244 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Васильев А. А. История Византийской империи. — М.: Алетейя, 2000. — Т. 2: Латинское Владычество на Востоке. Эпоха Никейской и Латинской империи.. — ISBN 978-5-403-01726-8.
  • Успенский Ф. И. Глава III. Эпирское государство в XIII в. // История Византийской империи. В 5 т. — М.: АСТ, Астрель, 2005. — Т. 5. — 558 с. — ISBN 5-271-03856-4.
  • The Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, 1991.
  • K. Varzos, Ē genealogia tōn Komnēnōn (Thessalonica, 1984) vol. 2 pp. 669–689.

Спасылкі правіць