Феадор Фелікс Конрад Лінен (ням.: Feodor Felix Konrad Lynen; 6 красавіка 1911, Мюнхен — 6 жніўня 1979, там жа) — нямецкі біяхімік. Праводзіў фундаментальныя даследаванні метабалізму тлустых кіслот і халестэрыну ў арганізме. Разам з Конрадам Блохам лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1964 года «за адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот».

Феадор Лінен
Дата нараджэння 6 красавіка 1911(1911-04-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1979(1979-08-06)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Eva Wieland[d]
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Феадор Фелікс Конрад Лінен нарадзіўся ў Мюнхене ў сям’і вучонага. У 1930 годзе паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт. Навучаўся на хімічным факультэце. У ліку яго настаўнікаў быў Нобелеўскі лаўрэат прафесар Генрых Віланд. У 1937 годзе абараніў дысертацыю «аб таксічных рэчывах у мухаморы». У гэтым жа годзе, 14 мая, ажаніўся з Евай Віланд, дачкой Генрыха Віланда. Застаўся працаваць ва універсітэце, спецыялізуючыся ў галіне біяхіміі.

Ад прызыву ў войска быў вызвалены па стане здароўя.

З 1942 года займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1947 годзе становіцца дацэнтам, а ў 1953 годзе — прафесарам біяхіміі Мюнхенскага універсітэта.

У 1964 годзе, разам з Конрадам Блохам, атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.

Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1962)[6], Лонданскага каралеўскага таварыства (1975)[7].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б Feodor Lynen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Feodor Felix Konrad Lynen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/lynen.html
  6. Feodor Lynen (англ.)
  7. Lynen; Feodor (1911—1979) Архівавана 18 кастрычніка 2021. (англ.)

Спасылкі правіць