Феадор II Ласкарыс
Феадор II Ла́скарыс (грэч. Θεόδωρος Β' Λάσκαρης; 1221 — 16 жніўня 1258) — нікейскі імператар у 1254—1258 гадах.
Феадор II Ласкарыс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Θεόδωρος Β' Λάσκαρης | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан III | ||||||
Пераемнік | Іаан IV | ||||||
Нараджэнне |
снежань 1221 ці 1222[1][2] |
||||||
Смерць |
18 жніўня 1258 ці 1258[1][2] |
||||||
Род | Ласкарысы[d] | ||||||
Бацька | Іаан III Дука Ватац[3] | ||||||
Маці | Ірына Ласкарына[d][3] | ||||||
Жонка | Алена Асеніна[d] | ||||||
Дзеці | Ірына Дукена Ласкарына[d], Еўдоксія Ласкарына[d], Феадора Ласкарына[d], Іаан IV Ласкарыс[3] і Maria Laskarina[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Феадор быў сынам імператара Іаана III. Прыняўшы ўладу, Феадор адразу пачаў вайну супраць балгараў. Вайна была зацятай, і, паводле ўмоў міру, граніцы абедзвюх дзяржаў засталіся па большай частцы без змен, хоць рамеі атрымалі назад Фракію. Па характары імператар быў гарачым ва ўсіх адносінах і для сваіх саноўнікаў быў валадаром цяжкім і строгім. Ён не меў цвёрдасці свайго бацькі, але адрозніваўся ва ўсім шпаркасцю і вялікадушнасцю. Феадор быў чалавекам вучоным, умеў добра і красамоўна выкладаць свае думкі.
Неўзабаве пасля ўзыходжання на прастол Візантыі ён захварэў на цяжкую хваробу, так што ён часта ў час прыступу падаў на пол. Хадзілі чуткі, што імператар быў нібы зачараваны чарадзеямі. Таму рамейскія чыноўнікі Феадора многіз людзей, нават знатных, пры ім хапалі і кідалі ў вязніцу, ледзь толькі з'яўлялася падазрэнне, што яны займаюцца вядзьмарствам (Пахімер: 1; 8; 12-13). Незадоўга да смерці Феадор, якога знясільвала хвароба, ператварыўся паводле слоў Акрапаліта, у суцэльны шкілет (Акрапаліт: 74).
Ад дачкі Феадора II паходзіць сямейства Ласкары, якое кіравала гарадамі Вентымілья і Тэнд на італа-французскім памежжы.
Сям'я
правіцьФеадор II быў у шлюбе з Аленай Асенінай, дачкой цара Балгарыі Івана Асеня II.
Дзеці:
- Ірына Дукена Ласкарына, у шлюбе царом Балгарыі Канстанцінам Ціхам
- Марыя Дукена Ласкарына, у шлюбе дэспатам Нікіфарам Дукам
- Феадора Дукена Ласкарына, у шлюбе 1) Мацье дэ Монсам, баронам Велігосты; 2) паракімоменам Іаанам Макрынам
- Еўдакія Дукена Ласкарына, у шлюбе 1) графам Гульельма П'ера дэ Вентымільям; 2) графам Арно Ражэрам дэ Палар
- N, у шлюбе балгарскім дэспатам Якавам Святаславам
- Іаан IV Дука Ласкарыс
Зноскі
Літаратура
правіць- Акрополит Георгий. Летопись Великого логофета Георгия Акрополита. — ВИПДА. — СПб., 1863.
- Пахимер Георгий. История о Михаиле и Андронике Палеологах. — СПб., 1868.
- Дашков С. Б. Императоры Византии. — М., 1997.
- Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001.