Феадосій Пячэрскі

Феадосій Пячэрскі (каля 1008, г. Васількаў пад Кіевам, цяпер Украіна — 3 мая 1074) — старажытнарускі пісьменнік і царкоўны дзеяч; адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Феадосій Пячэрскі
Прападобны Феадосій Пячэрскі з жыціем у 14 клеймаў (абраз XVII стагоддзе)
Прападобны Феадосій Пячэрскі з жыціем у 14 клеймаў (абраз XVII стагоддзе)
Дата нараджэння 1029
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1074
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у праваслаўнай царкве
У ліку прападобны
Галоўная святыня мошчы ў Кіева-Пячэрскай лаўры
Дзень памяці 16 мая, 27 жніўня, 10 верасня, 15 верасня
Працы 6 павучанняў, 2 пасланні да вялікага князя Ізяслава
Падзвіжніцтва аскетызм, цудатворства, заснаванне Кіева-Пячэрскай лаўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1057 г. ігумен Кіева-Пячэрскага манастыра. Упершыню на Русі ўвёў статут супольнага жыцця манастыра. Аўтарства Феадосія Пячэрскага лічыцца ўстаноўленым для 11 пісьмовых помнікаў: 2 пасланні да князя Ізяслава Яраславіча, 8 «слоў» і «павучанняў» манахам і малітва. Прапаведаваў асновы хрысціянскай маралі. Творы Феадосія Пячэрскага вядомыя ў рускім і паўднёва-славянскім спісах, самыя старажытныя з іх адносяцца да XIII—XV ст. Звесткі пра Феадосія Пячэрскага ў «Жыціі… Феадосія» Нестара (1080-я) і ў «Аповесці мінулых гадоў».

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Феадосій Пячэрскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. Том 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — С. 341.

Спасылкі

правіць