Феадосій I Вялікі
Феадо́сій I Вялі́кі (Флавій Феадосій, лац.: Flavius Theodosius, Theodosius Magnus, грэч. Θεοδόσιος Α, Θεοδόσιος ο Μέγας, 11 студзеня 347-17 студзеня 395) — апошні імператар адзінай Рымскай імперыі.
Феадосій I Вялікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Theodosius лац.: Flavius Theodosius Augustus | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валент | ||||||
Пераемнік | Ганорый і Аркадзій | ||||||
Нараджэнне |
11 студзеня 347 |
||||||
Смерць |
17 студзеня 395 (48 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Феадосія[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Flavius Theodosius | ||||||
Бацька | Флавій Феадосій[d][4] | ||||||
Маці | Ферманцыя[d] | ||||||
Жонка | Элія Флацыла[d] і Гала[d][5][2] | ||||||
Дзеці | Гала Плацыдзія, Ганорый, Флавій Аркадзій[6] і Пульхерыя[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянін-нікеец | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 379 годзе атрымаў уладу над ўсходняй часткай Рымскай імперыі як суправіцель імператара Грацыяна, у 394 годзе стаў кіраваць усёй Рымскай імперыяй аднаасобна. Пасля яго смерці ў 395 імперыя канчаткова падзялілася на заходнюю частку і ўсходнюю, якая атрымала ў сучаснай гістарыяграфіі назва Візантыя. Феадосій выбраў і зацвердзіў законам Нікейскую формулу хрысціянства (чым спыніў панаванне арыянства) у якасці адзінай дзяржаўнай рэлігіі імперыі. Ён стаў праследаваць (без жорсткіх рэпрэсій) іншыя рэлігійныя плыні ў хрысціянстве (ерасі) і забараніў паганскія культы, у выніку чаго пасля 393 года спынілася святкаванне Алімпійскіх гульняў. Дзейнасць імператара Феадосія вызначыла кірунак рэлігійнага развіцця Еўропы, за што ён атрымаў ад хрысціянскіх пісьменнікаў эпітэт Вялікі.
ДзеціПравіць
- сыны:Ганорый, Аркадзій
- дочкі: Гала Плацыдзія
астатнія памерлі ў маленстве
Зноскі
- ↑ Hydatius Chronicle of Hydatius
- ↑ 2,0 2,1 Zosimus Historia Nova
- ↑ Comes M. Chronicon of Marcellinus Comes
- ↑ Любкер Ф. Theodosius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1373–1374.
- ↑ Gibbon E. The History of the Decline and Fall of the Roman Empire — London: 1776.
- ↑ Любкер Ф. Arcadius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 126.
ЛітаратураПравіць
- Феадосій I // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. С. 341.