Феакрыт
Феакрыт (стар.-грэч.: Θεόκριτος) (канец IV, Сіракузы, Сіцылія – 1-я палова III стст. да н.э.) – старажытнагрэчаскі паэт. Росквіт літаратурнай дзейнасці супадае з яго знаходжаннем у Александрыі пры двары Пталамея II. Заснавальнік жанру ідыліі, напісанай пераважна ў форме дыялога або маналога. Выкарыстоўваючы сіцылійскую фальклорную традыцыю пастухоўскіх спаборніцтваў у спевах. Стварыў букалічныя творы з умоўнымі вобразамі пастухоў, якія пакутуюць ад кахання на ўлонні прыроды («Тырсіс»). У ідыліях пра гараджан працягваў традыцыю дарыйскіх мімаў Сафрона: пераважалі любоўныя пачуцці («Вядзьмаркі»), бытавыя характарыстыкі («Сіракузянкі, або Жанчыны на свяце Адоніса»). Некаторыя ідыліі напісаны на міфалагічныя сюжэты («Дыяскуры», «Гілас» і іншыя). Стыль Феакрыта адметны спалучэннем вытанчанасці і натуралізму, іроніі і сур’ёзнасці, наіўнасці і выразнасці. Збераглося каля 30 яго ідылій (з іх не ўсе арыгінальныя) і больш за 20 эпіграм.
Феакрыт | |
---|---|
Θεόκρῐτος | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | не раней за 315 да н.э. і не пазней за 300 да н.э. |
Месца нараджэння | Сіракузы |
Дата смерці | каля 260 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
![]() |
ТворыПравіць
- Феокрит. Мосх. Биион: Идиллии и эпиграммы. – М., 1958.
ЛитератураПравіць
- Чистякова Н.А. Эллинистическая поэзия. – Л., 1988.