Федэральны Сход Расіі
Федэральны Сход Расійскай Федэрацыі — парламент Расіі, вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган (згодна з артыкулам 94 Канстытуцыі РФ).
Федэральны Сход Расійскай Федэрацыі | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | двухпалатная | ||||
---|---|---|---|---|---|
Палаты | |||||
Старшыня Савета Федэрацыі | Валянціна Іванаўна Матвіенка | ||||
--- выбраны | 21 верасня 2011 | ||||
Старшыня Дзяржаўнай Думы | Сяргей Яўгенавіч Нарышкін | ||||
--- з партыі | Адзіная Расія | ||||
--- выбраны | 21 снежня 2011 | ||||
| |||||
Дэпутатаў | 620 (у т.л.: 170 у Савеце Федэрацыі, 450 у Дзярждуме) | ||||
Палітычныя групы (фракцыі) | У Дзяржаўнай Думе: ЕР КПРФ ЛДПР СР У Савеце Федэрацыі: фракцый няма[1] | ||||
Год заснавання | 1993 | ||||
Вэб-сайт | www.gov.ru |
Статус Федэральнага сходу вызначаны ў чале 5 Канстытуцыі Расіі.
Згодна з артыкулам 95 Канстытуцыі Расіі функцыі і паўнамоцтвы Федэральнага сходу размеркаваны паміж дзвюма палатамі — Дзяржаўнай Думай (ніжняя палата) і Саветам Федэрацыі (верхняя палата).
Федэральны сход з'яўляецца пастаянна дзеючым органам (артыкул 99 Канстытуцыі РФ).
Абедзве палаты могуць збірацца сумесна для заслухоўвання пасланняў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, пасланняў Канстытуцыйнага суда РФ, выступаў кіраўнікоў замежных дзяржаў (артыкул 100 Канстытуцыі РФ).
Зноскі
- ↑ У Савеце Федэрацыі не дапушчаецца стварэнне фармалізаваных фракцый, парламенцкіх аб'яднанняў, а таксама арганізацыя і вядзенне любой дзейнасці ў інтарэсах палітычных партый. Гл.Рэгламент Савета Федэрацыі