Федэральны Урад Аўстрыі

Федэральны Урад Аўстрыі (ням.: Österreichische Bundesregierung) — калектыўны орган, які ажыццяўляе выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Аўстрыя. Складаецца з канцлера, які з'яўляецца кіраўніком урада, віцэ-канцлера і старэйшых міністраў. Федэральны прэзідэнт і Федэральны ўрад разам утвараюць выканаўчую галіну ўлады Аўстрыі.

Пасля рэформы аўстрыйскай канстытуцыі 1929 года ўсе члены Федэральнага ўрада прызначаюцца Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі (у адпаведнасці з артыкулам 70), які, тым не менш, павінен шукаць кансенсусу з Нацыянальратам (ніжняя палата Парламента Аўстрыі), бо вотум недаверу можа неадкладна паклікаць звальненне членаў урада. На практыцы звычайна лідар самай моцнай палітычнай партыі, якога на парламенцкіх выбарах называюць «кандыдатам у канцлеры», становіцца Федэральным канцлерам (але ў гісторыі былі выключэнні). Канцлер і прапануе кандыдатуры міністраў, але прэзідэнт мае права выказаць сваё неадабрэнне. Акрамя таго, прэзідэнт можа ў любы час адхіліць ад пасады канцлера альбо ўвесь урад. Тым не менш, новы ўрад павінен быць сфарміраваны партыямі, якія кантралююць парламент.