Федэральны Урад Эфіопіі
Федэральны Урад — цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання Эфіопіі. Курыруе знешнюю і ўнутраную палітыку краіны, з’яўляецца вышэйстаячай надбудовай над урадамі штатаў (рэгіёнаў).
Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 6-гадовы тэрмін (з правам паўторнага тэрміну) парламентам (палатай народных прадстаўнікоў).
Кіраўнік урада (прэм’ер-міністр) прызначаецца ад партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах.
Заканадаўчая ўлада — двухпалатны парламент: Палата Федэрацыі (108 членаў, якія выбіраюцца асамблеямі штатаў на 5-гадовы тэрмін), якая займаецца канстытуцыйнымі і федэральна-рэгіянальнымі пытаннямі, і Палата народных прадстаўнікоў (547 членаў, якія выбіраюцца насельніцтвам на 5-гадовы тэрмін).
Прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт Федэральнага Вярхоўнага суда рэкамендуюцца прэм’ер-міністрам і прызначаюцца Палатай народных прадстаўнікоў.