Федэрацыя Паўднёвай Аравіі
Федэрацыя Паўднёвай Аравіі — (араб. اتحاد الجنوب العربي Ittihad al-Janūb al-‘arabī), арганізацыя дзяржаў пад брытанскай абаронай, якая існавала на тэрыторыі сучаснага Паўднёвага Емена. Першапачаткова сфарміравана 4 красавіка 1962 з 15 штатаў Федэрацыі Арабскіх Эміратаў Поўдня. 18 студзеня 1963 да яе далучылася Каралеўская калонія Адэна. Пасля далучэння Верхняга Султанату Аўлаку ў чэрвені 1964 у федэрацыю ўваходзіла 17 штатаў. У 1966 каманда федэрацыі брала ўдзел у Гульнях Садружнасці ў Кінгстане, Ямайка. Федэрацыя была адменена пасля таго як атрымала незалежнасць нароўні з Пратэктаратам Паўднёвай Аравіі стаўшы Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай Емен 30 лістапада 1967.
пратэктарат Вялікабрытаніі | |||||
Федэрацыя Паўднёвай Аравіі | |||||
---|---|---|---|---|---|
اتحاد الجنوب العربي | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Адэн | ||||
Мова(ы) | арабская, англійская, Modern South Arabian[d] і самалійская | ||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Рэлігія | іслам | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | пратэктарат | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Суб’екты Федэрацыі
правіць- Брытанская калонія Адэна, пераўтвораная ў Штат Адэн
- Шэйхства Акрабі
- Шэйхства Алаві
- Султанат Аўдхалі
- Султанат Верхні Аўлакі
- Эмірат Верхні Аўлаку
- Султанат Ніжні Аўлаку
- Эмірат Бейхан
- Султанат Вахідзі
- Эмірат Далі
- Шэйхства Дафіна
- Султанат Лахедж
- Шэйхства Мафлаху
- Султанат Фадлі
- Султанат Хаўшабі
- Шэйхства Шаіб
- Султанат Ніжняя Яфа