Федэрыга да Монтэфельтра

Федэрыка ды Монтэфельтра (італ.: Federico da Montefeltro; 7 чэрвеня 1422, Губіа — 10 верасня 1482, Ферара) — кіраўнік (з 1444 года) і герцаг (з 1474 года) Урбіна. Знакаміты кандацьер эпохі італьянскага Рэнесансу з роду Монтэфельтра. Ён не абмяжоўваў сябе толькі роляй правадыра наёмнага войска, але, быўшы першым герцагам Урбінскім, сабраў пры сваім двары вялікую колькасць дзеячаў мастацтва і навукі.

Федэрыга да Монтэфельтра
італ.: Federico da Montefeltro
Партрэт Федэрыка ды Монтэфельтра працы П’ера дэла Франчэска, 1472. Федэрыка страціў вока на рыцарскім турніры, таму заўсёды пазіраваў у профіль.
Партрэт Федэрыка ды Монтэфельтра працы П’ера дэла Франчэска, 1472. Федэрыка страціў вока на рыцарскім турніры, таму заўсёды пазіраваў у профіль.
лорд[d]
з 1444
Нараджэнне 7 чэрвеня 1422[1]
Смерць 10 верасня 1482[1] (60 гадоў)
Месца пахавання
Род Монтэфельтра[d]
Бацька Guidantonio da Montefeltro[d][3]
Маці Elisabetta degli Accomanducci[d]
Жонка Gentile Brancaleoni[d][3] і Battista Sforza[d][3]
Дзеці Гвідабальда да Монтэфельтра[3], Giovanna Felicita Feltria della Rovere[d][3], Agnese di Montefeltro[d][4][3], Elisabetta of Montefeltro[d][3], Antonio da Montefeltro[d][3], Elisabetta bâtarde di Montefeltro[d][4] і Gentile da Montefeltro[d][4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Месца працы
Званне камандзір
Узнагароды
ордэн Падвязкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пазашлюбны сын Гвідантоніа да Монтэфельтра[en], кіраўніка Урбіна, Губіа і Кастэльдурантэ, герцага Спалета, нарадзіўся ў замку Петроя каля Губіа. Праз два гады са згоды жонкі Гвідантоніа Кацярыны Калоны быў узаконены Папам Марцінам V.

Пасля Ферарскага міру з 1433 года жыў у Венецыі і Мантуі ў якасці закладніка. У 1437 годзе пасвечаны ў рыцары імператарам Жыгімонтам I. У тым жа годзе ажаніўся з Джэнціліяй Бранкалеонэ ў Губіа. Дзякуючы шлюбу атрымаў зямлю Меркатэла, у 1443 годзе стаў графам Меркатэла.

Пачаў ваенную кар'еру ў 16 гадоў пад кіраўніцтвам Нікола Пічыніна. У 1441 годзе адрозніўся пры ўзяцці замка Сан-Леа. Пасля адстаўкі Пічыніна абараняў Пезара ад войскаў кіраўніка Рыміні Сіджызмонда Пандольфа Малатэсты.

22 ліпеня 1444 года адзінакроўны брат Федэрыга Адантоніа да Монтэфельтра, які нядаўна стаў герцагам Урбіна, быў забіты ў выніку змовы. Не ўсталявана, ці прымаў удзел у змове Федэрыга, але ў хуткім часе ён захапіў уладу ва Урбіна. Фінансавае становішча Урбіна было цяжкім пасля кароткачасовага кіравання марнатраўнага Адантоніа, таму Федэрыга працягваў служыць кандацьерам.

Каля 20 гадоў Федэрыга змагаўся са сваім ворагам Сіджызмонда Пандольфа Малатэстай. У 1463 годзе пры падтрымцы Папы Пія II, які жадаў абмежаваць уладу кіраўніка Рыміні, да Монтэфельтра канчаткова разграміў Малатэсту.

 
Студзіёла Федэрыга Монтэфельтра, створанае пад кіраўніцтвам Франчэска дзі Джорджа Марціні

У кіраванне Федэрыга Урбіна набыў вялікае культурнае значэнне. Ён задумаў перабудаваць палац Монтэфельтра, стварыўшы «ідэальны горад». Для гэтай мэты герцаг запрасіў архітэктараў Лучана Лаўрана і Франчэска дзі Джорджа Марціні. Над упрыгожваннем палацца працавалі мастакі не толькі з Італіі, але і іншых краін: П'ера дэла Франчэска, Паала Учэла, Педра Беругетэ, Джавані Бакаці, Юстус ван Гент. Іх высілкамі быў створаны адзін з выдатных еўрапейскіх архітэктурных ансамбляў.

Калекцыянер рукапіснай кнігі, які сабраў вялікую бібліятэку, Федэрыга не прымаў кнігадрукаванне, якое толькі што з'явілася, завучы друкаваныя кнігі «механічным мастацтвам».

У 2003 годзе прафесар М. Сіманета, расшыфраваўшы ліст герцага Урбіна сваім прадстаўнікам пры папскім двары, прыйшоў да высновы, што арганізатарам змовы Пацы супраць Медычы быў не Папа Сікст IV, а Федэрыга Монтэфельтра.

Сям'я. Дзеці

правіць

Ад шлюбу (10 лютага 1460 г.) з Батыстам Сфорцам:

  • Джаванна (1463, Урбіна — 1514, Урбіна), у шлюбе (з 1484) з Джавані дэла Роверэ, герцагам Арчэ і Сора;
  • Елізавета (1464, Урбіна — 1510, Венецыя), у шлюбе (з 1479) з Раберта Малатэстам;
  • Канстанцыя (1466, Урбіна — 1518, Неапаль), у шлюбе (з 1483) з Антанела дзі Сансеверына;
  • Чыяра (1468, Урбіна — 1521, Урбіна), манашка;
  • Агнесіна (1470, Губіа — 1506, Рым), у шлюбе (з 1488) з Фабрыцыа Калонам, дачка — Віторыя;
  • Гвідабальда I (17 студзеня 1472 — 10 красавіка 1508), спадчыннік бацькі — герцаг Урбінскі, у шлюбе (з 1489) з Елізаветай Ганзага.

Пакінуў, акрамя таго, не менш за чатыры дзіцяці ад розных жанчын па-за шлюбам:

  • Банконтэ (1442—1458, Неапаль), сеньёр Канціяна;
  • Антоніа (1445, Губіа — 1508), сеньёр Канціяна, жонка (з 1475) — Эмілія Піа;
  • Елізавета (1445, Урбіна — 1503, Рым), у шлюбе (з 1462) з Раберта Сансеверына;
  • Джэнцілія (1448—1513, Генуя або 1529, Пезара), у шлюбе (з 1463) з Карла Малатэстам, (з 1469) з Агасціна Фрегоза.

У мастацтве

правіць

Зноскі

  1. а б в г Federico di Montefeltro, duke of Urbino Праверана 15 красавіка 2017.
  2. http://www.old-lewesians.org.uk/biogs/minibiogs.htm
  3. а б в г д е ё ж Benzoni G. FEDERICO da Montefeltro, duca di Urbino // Dizionario Biografico degli Italiani — 1995. — Vol. 45. Праверана 21 кастрычніка 2021.
  4. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура

правіць
  • Simonetta. M. (2003) Federico da Montefeltro contro Firenze. Retroscena inediti della congiura dei Pazzi // Archivio storico italiano. Vol CLXI № 596. R.261—284.
  • С. Дзуффи. Большой атлас живописи. — М.: Олма-Пресс, 2002. — С. 69. — 431 с. — ISBN 5-224-03922-3.

Спасылкі

правіць