Адкрыць галоўнае меню

Федеры́ка Гарсі́я-Ло́рка (ісп.: Federico García Lorca, 18981936) — іспанскі паэт і драматург, вядомы таксама як музыкант і мастак-графік. Цэнтральная фігура «пакаленне 27 года», адзін з самых яскравых і значных дзеячаў іспанскай культуры XX стагоддзя. Забіты ў пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Федэрыка Гарсіа Лорка
Federico García Lorca
Federico García Lorca. Huerta de San Vicente, Granada.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1898(1898-06-05)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 жніўня 1936(1936-08-18)[5][6][…] (38 гадоў) ці 19 жніўня 1936(1936-08-19)[8] (38 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, драматург, музыкант, мастак-графік
Кірунак: Generation of '27[d]
Жанр: драматургія, тэатр і паэзія
Валодае мовамі: іспанская мова
Подпіс: Federico García Lorca signature.svg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Помнік Федэрыка Гарсія-Лорка на плошчы дэ Санта Ганна ў Мадрыдзе‎

БіяграфіяПравіць

Лорка нарадзіўся 5 чэрвеня 1898 у гарадку Фуэнтэ-Вакерас у іспанскай правінцыі Гранада. У школе ўражлівы хлопчык не вельмі паспяхова вучыўся. У 1909 сям'я пераехала ў Гранаду. У 1910-я Федэрыка актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовага мастацкага таварыства. У 1914 годзе Лорка пачаў вывучаць права, філасофію і літаратуру ва ўніверсітэце Гранады. Гарсія Лорка шмат падарожнічае па краіне. У 1918 у Лоркі выходзіць першы паэтычны зборнік Impresiones y paisajes («Уражанні і краявіды»), які прынёс яму калі не камерцыйны поспех, дык хаця б вядомасць.

У 1919 Гарсія Лорка прыязжае ў Мадрыд. У сталічным універсітэце ён знаёміцца з Сальвадорам Далі і Луісам Буньюэлем, а таксама з Грыгорыа Марцінесам Сьерай, дырэктарам тэатра «Эслава». Па просьбе Сьеры Лорка піша сваю першую пьесу El maleficio de la mariposa («Чараванне матылька») і здзяйсняе яе пастаноўку (1919-1920). Да 1928 ён вучыцца ў Мадрыдскім універсітэце.

У наступныя гады Гарсія Лорка робіцца заўважнай фігурай сярод мастакоў-авангардыстаў. У яго выходзяць новыя паэтычныя зборнікі Romancero gitano («Цыганскі рамансера», 1928). У гэтых вершах паэт, па яго ўласных словах, «хацеў злучыць цыганскую міфалогію з усёй сённяшняй будзённасцю».

Праз год Гарсія Лорка з'язджае ў Нью-Ёрк, у выніку чаго ў хуткім часе з'явяцца кніга вершаў Poeta en Nueva York («Паэт у Нью-Ёрку», 1931), п'есы El público «Публіка» і «Калі пройдзе пяць год» (1931).

Перад пачаткам грамадзянскай вайны Гарсія Лорка з'язджае з Мадрыда ў Гранаду, хаця было відавочна, што там яго чакае сур'ёзная небяспека: на поўдні Іспаніі былі асабліва моцнымі пазіцыі правых. 18 жніўня 1936 нацыяналісты арыштоўваюць Гарсія Лорку, і на наступны дзень паэта забіваюць як рэспубліканца і камуніста (шматлікія сучасныя даследванні абвяргаюць гэтае меркаванне, лічаць, што прычынай расстрэлу Лоркі - варожасць паміж яго сям'ёй і іншымі ўплывовымі сем'ямі рэгыёна. Лорка не рабіў заяваў на карысць бакоў канфлікту і быў асабістым сябрам Хасэ Антоніа Прыма дэ Рыверы). Пасля гэтага да смерці генерала Франка кнігі Гарсія Лоркі былі забароненыя ў Іспаніі.

ПрозаПравіць

  • Impresiones y paisajes (Уражанні і краявіды, 1918)

Зборнікі вершаўПравіць

  • Libro de poemas (Кніга вершаў, 1921)
  • Poema del cante jondo (Паэма аб канцы хонда, 1921, выд. 1931)
  • Primeras canciones (Першыя песні, 1921—1922, выд. 1936)
  • Canciones (Песні, 1921—1924, выд. 1927)
  • Oda a Salvador Dalí (Ода Сальвадору Далі, 1926)
  • Romancero gitano (Цыганскі рамансера, выд. 1928)
  • Poeta en Nueva York (Паэт у Нью-Ёрку, 1929—1930, выд. 1940)
  • Llanto por Ignacio Sánchez Mejías (Плач аб Ігнасіо Санчэсу Мехіясу, 1935)
  • Seis poemas gallegos (Шэсць вершаў па-галісійску, выд. 1935)
  • Diván del Tamarit (Дыван Тамарыт, 1936, выд. 1938)
  • Sonetos del amor oscuro (Санеты аб смутным каханні, 1936, выд. 1984)

П'есыПравіць

  • Mariana Pineda (Марыяна Пінеда, 1927)
  • La zapatera prodigiosa (Цудоўная чаравічніца, 1930)
  • Retablillo de Don Cristóbal (Балаган дона Крыстобаля)
  • El público (Публіка, 1930)
  • Así que pasen cinco años (Пяць год пасля, 1930)
  • Amor de don Perlimplín con Belisa en su jardín (Каханне дона Перлімпліна, 1933)
  • Bodas de sangre (Крывавае вяселле, 1933)
  • Yerma (Ерма, 1934)
  • Doña Rosita la soltera o el lenguaje de las flores (Донна Расіта, дзяўчына, альбо Мова кветак)
  • La casa de Bernarda Alba (Дом Бернарды Альбы, 1936)

Беларускія перакладыПравіць

На беларускую мову творы Лоркі перакладалі Рыгор Барадулін, Макс Шчур, Карлас Шэрман.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537598 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. https://wepa.unima.org/en/federico-garcia-lorca/
  5. Frederico Garcia Lorca // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Itaú Cultural Federico García Lorca // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Real Academia de la Historia Federico García Lorca // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  9. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

СпасылкіПравіць