Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд

Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд (1903, Эр-Рыяд — 25 сакавіка 1975) — 3-ці кароль Саудаўскай Аравіі (1964—1975).

Фейсал ібн Абдул-Азіз Аль Сауд
араб. فيصل بن عبدالعزيز آل سعود‎‎
Фейсал ібн Абдул-Азіз Аль Сауд
Royal Standard of Saudi Arabia.svg
сцяг
Кароль Саудаўскай Аравіі
2 лістапада 1964 — 25 сакавіка 1975
Папярэднік Сауд
Пераемнік Халід
сцяг
Міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі
1962 — 25 сакавіка 1975
Папярэднік Ібрагім ібн Абдула аль-Суваель
Пераемнік Сауд аль-Фейсал
сцяг
Міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі
1930 — 1960
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Ібрагім ібн Абдула аль-Сувайель
 
Дзейнасць палітык
Веравызнанне Іслам суніцкага толку
Нараджэнне 14 красавіка 1906(1906-04-14)[1]
Смерць 25 сакавіка 1975(1975-03-25)[2][3][4] (68 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Саўдзіты[d]
Бацька Абдэль Азіз ібн Сауд
Маці Тарфа ібн Абдала
Жонка 4 жонкі
Дзеці Абдалах ібн Фейсал Аль-Сауд, Мухамед ібн Фейсал Аль Сауд, Сауд ібн Фейсал ібн Абдул-Азіз Аль Сауд, Халед ібн Фейсал Аль Сауд, Сад ібн Фейсал Аль Сауд, Абдурахман ібн Фейсал Аль Сауд , Бандар ібн Фейсал, Туркі ібн Фейсал Аль Сауд і 7 дочак
 
Ваенная служба
Род войскаў Saudi Arabian Armed Forces[d]
Званне Supreme Commander of all military forces[d]
Бітвы
 
Узнагароды

Фейсал — трэці сын Абдэля Азіза ібн Сауда, родапачынальніка Саудаўскай каралеўскай сям'і. Як адзін са старэйшых сыноў, сыграў важную ролю ў кансалідацыі ўлады на Аравійскім паўвостраве ў руках свайго бацькі. У 1925 годзе пад яго камандаваннем войска Саудаўскіх лаялістаў устанавіла кантроль над правінцыяй Хіджаз. За гэта ў 1932 годзе пасля стварэння аб'яднанага каралеўства Саудаўскай Аравіі атрымаў пасаду міністра замежных спраў. Пэўны час прадстаўляў Саудаўскую Аравію ў ААН. Фейсал стаў каралём у 1964 годзе, калі яго брат, Сауд, склаў з сябе паўнамоцтвы і з'ехаў у Жэневу. Праўленне Фейсала адзначылася велізарным ростам нафтаздабычы, што ў спалучэнні з ростам цэнаў на нафту прынесла каралеўству багацце. Гэта дазволіла правесці шэраг кардынальных рэформ у краіне, пабудаваць новую інфраструктуру. Стаўшы каралём, Фейсал не стаў працягваць знешнепалітычную лінію свайго брата. Быў забіты сваім пляменнікам Фейсалам ібн Мусаідам 25 сакавіка 1975 года.

Зноскі

  1. Fáisal bin Abdulaziz // https://artsandculture.google.com/entity/wp/m01dfc0
  2. Faysal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Faisal bin Abdul Asis bin Saud // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Feisal Ibn Abd al-Asis Ibn Saud // Brockhaus Enzyklopädie

СпасылкіПравіць

Шаблон:Сыны Сауда Шаблон:Каралеўская сям'я Саудаўскай Аравіі Шаблон:Спадчынныя прынцы Саудаўскай Аравіі