Фелікс Янавіч Яленскі
Фелікс Янавіч Яленскі (нар. 1775) — дзяржаўны службовец.
Фелікс Янавіч Яленскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1773[1] | ||||||
Смерць | не пазней за 1835 | ||||||
Род | Яленскія | ||||||
Бацька | Ян Яленскі[2] | ||||||
Маці | Юстына з Абуховічаў[d][2] | ||||||
Жонка | Каміла з Рдултоўскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Напалеон Яленскі[1] і Мальвіна з Яленскіх[d][3] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Яленскіх герба «Корчак». Нарадзіўся ў сям’і Яна Рафалавіча Яленскага (1756—1810), новагародскага кашталяніца і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802), і Юсціны Абуховіч.
Служыў мазырскім павятовым харунжым (1797—1802), старшынёй II дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1802—1805) і мазырскім павятовым маршалкам (1805—1808).
У 1801—1802 упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у Мазырскім павеце лічыўся спадчынны маёнтак Касейск (Касейкі) з трыма вёскамі (262 рэвізскія душы), які ў 1838 быў ва ўладанні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак Лучыцы (фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня) у Мазырскім павеце, дзе ў 1839 налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У 1814 за Феліксам Яленскім у яго маёнтку Дудзічы ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні налічвалася 329 рэвізскіх душ, а ў Мазырскім павеце ў яго маёнтках налічвалася 609 душ. Паводле рэвізіі 1816 Фелікс Яленскі валодаў маёнткам Дудзічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ўжо мелася 285 душ (97 двароў), а ў 1817 — 329 душ.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Камілай Янаўнай-Хрызастомаўнай Рдултоўскай, дачкой новагародскага падваяводы і новагародскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) са Снова і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны Ржавускай (дачкі графа Станіслава-Фердынанда Ржавускага і князёўны Кацярыны Радзівіл).
Зноскі
- ↑ а б в Rolnik D. Województwo mińskie i Jeleńscy w życiu publicznym Rzeczypospolitej w latach 1764-1795 w świetle ich korespondencji — Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, 2018. — С. 64. — 326 с. — ISBN 978-83-226-3123-2, 978-83-226-3124-9 — ISSN 0208-6336
- ↑ а б Rolnik D. Województwo mińskie i Jeleńscy w życiu publicznym Rzeczypospolitej w latach 1764-1795 w świetle ich korespondencji — Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, 2018. — С. 60, 64. — 326 с. — ISBN 978-83-226-3123-2, 978-83-226-3124-9 — ISSN 0208-6336
- ↑ Rolnik D. Województwo mińskie i Jeleńscy w życiu publicznym Rzeczypospolitej w latach 1764-1795 w świetle ich korespondencji — Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, 2018. — С. 65. — 326 с. — ISBN 978-83-226-3123-2, 978-83-226-3124-9 — ISSN 0208-6336
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх