Фелікс Зальтэн
Фелікс Зальтэн (ням.: Felix Salten; 6 верасня 1869 — 8 кастрычніка 1945) — аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык.
Фелікс Зальтэн | |
---|---|
Felix Salten | |
![]() Фелікс Зальтен (1910) | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Зігмунд Зальцман |
Псеўданімы | Фелікс Зальтэн |
Дата нараджэння | 6 верасня 1869[1][2][…] |
Месца нараджэння | Будапешт, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1945[4][5][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | Цюрых, Швейцарыя |
Грамадзянства | |
Жонка | Ottilie Metzeles[d] |
Дзеці | Anna Katharina Rehmann-Salten[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, крытык |
Гады творчасці | 1900 -1945 |
Кірунак | проза, драматургія |
Мова твораў | нямецкая |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1869 ў Будапешце ў яўрэйскай сям'і, імя пры нараджэнні — Зігмунд Зальцман. Ва ўзросце 4 тыдняў пераехаў з сям'ёй у Вену. Калі Феліксу споўнілася 16 гадоў, яго бацька збанкрутаваў, і Фелікс, кінуўшы вучобу ў школе, стаў працаваць страхавым агентам і адначасова спрабаваць свае сілы ў літаратуры. Удзельнічаў у літаратурнай суполцы Маладая Вена і праз некаторы час атрымаў пасаду тэатральнага крытыка ў венскіх газетах (Wiener Allgemeine Zeitung, Zeit). У 1900 публікуе першы зборнік сваіх кароткіх апавяданняў. У 1901 аўтар шматлікіх артыкулаў аб тэатры і літаратуры. Пасля захопу Аўстрыі фашысцкай Германіяй Зальтэн з'ехаў у Цюрых ў Швейцарыі. Аўтар драмы «Радавы», антыманархічнай сатыры «Кніга каралёў», раманаў «Вольга Фрогемут», «Бразготкі званочак» і іншых. У 1901 арганізаваў першае ў Вене літаратурнае кабарэ (Jung-Wiener Theater Zum lieben Augustin), якое праіснавала нядоўга.
Захапляўся паляваннем, пільна назіраў за паводзінамі жывёл, што пазней стала асновай яго знакамітай казкі «Бэмбі» (1923), экранізаванай Уолтам Дыснеем у 1942 годзе, і працягу — «Дзеці Бэмбі».
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Felix Salten // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Felix Salten // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Зальтен Феликс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Felix Salten // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Felix Salten // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2008/03/23/nyregion/nyregionspecial2/23colct.html?ref=nyregionspecial2