Адкрыць галоўнае меню

Фелікс Іванавіч Стацкевіч (2 снежня 1879, Шчучын — 21 чэрвеня 1967; псеўданім Аганёк) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.

Фелікс Іванавіч Стацкевіч
Род дзейнасці: перакладчык
Дата нараджэння: 2 снежня 1879(1879-12-02)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 чэрвеня 1967(1967-06-21) (87 гадоў)
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:
Член у
Ф. Стацкевіч у першым радзе другі злева

Змест

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1913 Пецярбургскі ўніверсітэт (1913). З 1903 член Беларускай сацыялістычнай грамады. У 19051907 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і Мінску. За ўдзел у студэнцкім руху выключаны з універітэта, арыштаваны і сасланы. Быў блізка знаёмы з Цёткай і Алесем Бурбісам. Працаваў у падпольнай друкарні ў Мінску. З 1908 сакратар адвакатаў у Ігумене, тэхнік у Вышнім Валачку, Цверы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. З восені 1920 у Віленскім беларускім саюзе кааператараў. Выкладчык лацінскай мовы, дырэктар Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, старшыня Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс». Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 19391941 настаўнік у Вілейцы і Клецкім раёне. У 2-ю сусветную вайну працаваў суддзёй у г. Смаргонь, у 1944-49 — у музеі Пушкіна ў Мяркучай (пад Вільняй). У 1949 арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення ў 1950-я г. жыў у Вільні. Пахаваны на Віленскіх Свята-Еўфрасіннеўскіх праваслаўных могілках.

ТворчасцьПравіць

Быў актывістам руху эсперантыстаў. Склаў «Эсперанта-беларускі слоўнік». Пераклаў на мову эсперанта кнігу Л. Петражыцкага «Тэорыя права і маральнасць».

Аўтар успамінаў пра ўдзел у рэвалюцыйным руху (рукапіс у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва).

БібліяграфіяПравіць

  • Успаміны і думкі // Беларускі звон. 1921. 17 красавіка.
  • 3 мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 6-9.
  • 3 маіх успамінаў // ЛіМ. 1990. 17 жніўня.

Зноскі

СпасылкіПравіць