Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў

Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў (27 мая 1926, Прапойск — 4 студзеня 2021[1]) — беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 мая 1926(1926-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 2021(2021-01-04) (94 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч, палітык
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія правіць

Пятнаццацігадовым падлеткам пайшоў у партызаны. Падчас адной з аперацый на чыгунцы быў паранены, самалётам яго вывезлі з партызанскай зоны ў Расію. Пасля сканчэння Маскоўскага ваенна-інжынернага вучылішча быў накіраваны на 4-ы Украінскі фронт. Перамогу сустрэў у чэшскім горадзе Оламаўцы. За вайну атрымаў чатыры раненні.

У 1948—1951 гадах працаваў у органах Міністэрства дзяржаўнай бяспекі. Адчуўшы да сябе недавер, звольніўся. Праз шмат гадоў даведаўся, што чэкісцкай кар’еры зрабіць бы не змог, бо меў роднага дзядзьку, «які падчас нацысцкай акупацыі працаваў дырэктарам школы ў Оршы» і пасля вызвалення раёна савецкай арміяй атрымаў 10 гадоў калоніі за «здраду радзіме».

Свядома ўступіў у КПСС. З 1951 года па 1979 год рабіў геолагам на Калыме ў Дзяржаўным трэсце «Дальстрой».

Выйшаўшы на пенсію ў 1979 годзе, вярнуўся ў родны Слаўгарад. У раёне працаваў у партыйных структурах. Займаўся творчай дзейнасцю.

Пасля канфлікту ў 1990 годзе з раённымі партыйнымі функцыянерамі, якія перашкодзілі яму стаць дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, публічна заявіў, што выходзіць з КПСС. На той час ён ужо быў знаёмы з палітыкам Зянонам Пазняком і грамадскім дзеячам Генадзем Грушавым.

Стварыў раённую суполку Беларускага народнага фронту, сябрамі якой былі больш за 100 чалавек. Таксама ён быў заснавальнікам раённага камітэта «Дзеці Чарнобыля». Намаганнямі суполкі дзеці з чарнобыльскіх раёнаў выязджалі на аздараўленне за граніцу.

У 1990—1995 гадах старшыняваў у Слаўгарадскім гарсавеце. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі сышоў з пасады. Пасля рэферэндуму 1995 года забраў з гарсавета герб «Пагоня», які цяпер вісіць у яго дома.

27 мая 2019 года ўзнагароджаны медалём да 100-годдзя БНР[2].

Член Таварыства беларускай мовы. У 2005 годзе быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэса дэмакратычных сіл Беларусі[3].

Памёр 4 студзеня 2021 года ад COVID-19[1].

Творчасць правіць

Аўтар больш як 20 зборнікаў прозы і вершаў. Друкавацца пачаў у 1990 годзе, калі ў выдавецтве «Юнацтва» выйшла на рускай мове кніжка апавяданняў для дзяцей «Кто обидел медведя» (бел.: «Хто пакрыўдзіў мядзведзя»). У 1995 годзе выдаў кнігу з успамінамі ўдзельнікаў беларускай партызанкі. Іх збіраў больш за 20 гадоў. Аўтар словаў гімна Слаўгарадскага раёна.

У сваіх творах Ф. У. Шкірманкоў не шукае нейкія надзвычай арыгінальныя, модныя зараз тэмы. У яго пільным паэтычным зроку заўсёды знаходзяцца самыя звычыйныя людзі — вяскоўцы, жыхары мястэчак, невялікіх беларускіх гарадоў.

Бібліяграфія правіць

  • «Кто обидел медведя?» (1990)
  • «Выпрабаванне» (1995)
  • «Незвычайны каляндар» (2004)
  • «Через годы, через расстояния…» (2005)
  • «Існасць» (2006)
  • «У костра своей осени…» (2007)
  • «Тропою мамонтов» (2007)
  • «С нами надежда и вера» (2008)
  • «Папараць-кветка» (2009)
  • «Так вижу…» (2009)
  • «Пераэкзаменоўка на восень» (2009)
  • «Захоўваць вечна» (2010)
  • «Между двух океанов» (2010)
  • сумесна з Н. Н. Незнанавым «Дажынкі» (2011)
  • «Ты рядом — значит я живу» (2011)
  • «Понемногу о многом» (2012)
  • «Пад прысягай сумленню» (2012)
  • «Тет-а-тет» (2012)
  • «Контрольный маршрут» (2013)
  • «Нацянькі» (2013)
  • «Без макіяжу: пра час і пра нас» (2015)
  • «Нашчадкам» (2015)

Зноскі

Спасылкі правіць