Фема Месапатамія

Месапатамія (грэч. Μεσοποταμία) — назва візантыйскай фемы (адміністрацыйна-прававое ўтварэнне), размешчанай на тэрыторыі Усходняй Турцыі. Фему не варта блытаць з рэгіёнам Месапатамія ці з рымскай ранневізантыйскай правінцыяй Месапатаміяй. Візантыйская фема была размешчана паміж рэкамі Арацані (сучасная рака Мурат) і Цымісгезек.

Фемы Малой Азіі ў 950 годзе

Гісторыя правіць

Фема была створана, верагодна, паміж 899 і 911 годам, калі імператар Леў VI Мудры прызначыў былога стратыга Харсіяна па імі Арэст намеснікам гэтай вобласці[1][2]. Большая частка правінцыі была створана з армянскага княства Такіс, якім кіраваў правадыр Мануіл. Мануіл і яго чатыры сыны былі вымушаны саступіць свае ўладанні Візантыйскай імперыі ў абмен на тытулы і маёнткі ў іншых фемах. Населеныя армянамі раёны Келтзен (аддзелены ад фемы Халдыя) і Камаха (частка фемы Каланея) былі затым далучаны да Такіса для ўтварэння новай фемы[3][4]

Хоць імператар Канстанцін VII Парфірародны згадвае, што да ўтварэння фемы Месапатамія, на яе тэрыторыі размяшчалася «неназваная клісура», ёсць доказы, якія сведчаць пра больш раннюю візантыйскую прысутнасць[4]. Пячатка спафарыя і стратыга Месапатаміі была аднесена прыблізна да 810 годзе, што, магчыма, сведчыць пра нядоўгае існаванне фемы раней, а пячатка турмарха з армянскім імем Мусілік папярэдне датуецца прыкладна 870 годам[5].

Такім чынам, магчыма, Месапатамія, была сфарміравана ў канцы IX стагоддзя з армянскага княства як частка (турма) нейкай фемы, якая кіравалася князем з візантыйскім тытулам да стварэння паўнавартаснай фемы. Гэта можа таксама растлумачыць своеасаблівы звычай стратыга: да 911 года яго дараванне паступала не з імператарскай казны, а з мытных даходаў даручанай яму вобласці[4].

Намеснікі Месапатаміі працягвалі прызначацца на працягу ўсяго X стагоддзя, суіснуючы з новай пасадай «дукса Месапатаміі», створанай каля 975 года. У адрозненне ад стратыга, дукс быў рэгіянальным военачальнікам, які кіраваў цэнтральнай часткай усходняй мяжы Візантыі[2][6]. У XI стагоддзі, большасць дуксаў Месапатаміі былі родам з Арменіі, у тым ліку Грыгар Магістрас і яго сын. У перыяд пасля бітвы пры Манцыкерце ў 1071 годзе імператар Міхаіл VII Дука спрабаваў аднавіць візантыйскую ўладу ў гэтым рэгіёне, але яна была канчаткова захоплена туркамі-сельджукамі[2].

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Charanis, Peter (1963). The Armenians in the Byzantine Empire. Lisbon, Portugal: Fundação Calouste Gulbenkian. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Holmes, Catherine (2005). Basil II and the Governance of Empire (976–1025). Oxford, United Kingdom: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-927968-5. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Kazhdan, Alexander Petrovich, рэд. (1991). The Oxford Dictionary of Byzantium. New York, New York and Oxford, United Kingdom: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-504652-6. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • McGeer, Eric; Nesbitt, John W.; Oikonomides, Nicolas, рэд-ры (2001). Catalogue of Byzantine Seals at Dumbarton Oaks and in the Fogg Museum of Art, Volume 4: The East. Washington, District of Columbia: Dumbarton Oaks Research Library and Collection. ISBN 0-88402-282-X. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)