Фенрыр (спадарожнік)
(Пасля перасылкі з Фенрыр, спадарожнік)
Фенрыр (анг. Fenrir) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Фенрыр, гіганцкага ваўка з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XLI.
Гісторыя адкрыцця правіць
Фенрыр быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 13 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 16. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 г.