Фенікс (сын Агенора)

(Пасля перасылкі з Фенікс, сын Агенора)

Фе́нікс або Фо́йнікс або Фойнік (стар.-грэч.: Φοῖνιξ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] заснавальнік Фінікіі (фінікійскага царства).

Фенікс
Партрэт са зборніка біяграфій Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Партрэт са зборніка біяграфій
Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Пол мужчынскі пол
Бацька Агенор
Маці Тэлефаса
Браты і сёстры Кадм, Кілік і Еўропа[d]
Жонка Alphesiboea[d], Перымеда[d] і Cassiopeia[d]
Дзеці Адоніс, Phineus[d], Peirus[d], Астыпалея, Carme[d], Thasus[d] і Цэфей

Апісанне правіць

Паводле Гамера, бацька Еўропы[2]. Паводле паэта Асія, быў жанаты з Перымедай, іх дочкі Астыпалея і Еўропа[3]. Па найбольш распаўсюджанай версіі, Фенікс — сын цара Агенора[4] і Тэлефасы (або Дамно), брат Еўропы, Кадма і Кілікса[5] (або сын Бела, дзядзька Кадма[6]). Бацька Адоніса (паводле Гесіёда[7]). Жонка Касіяпея, дачка Карма[8].

Паводле Псеўда-Апаладора, сын фінікійскага цара Агенора і Тэлефасы, брат Кадма, Кіліка і Еўропы. Пасля выкрадання Еўропы Зеўсам, Агенор адправіў сыноў на яе пошукі. Пераканаўшыся ў немагчымасці знайсці сястру, браты аселі ў розных краінах, заснаваўшы царскія дынастыі. Фенікс, пасяліўся ў Фінікіі[9]. Або адправіўся ў Афрыку і застаўся там, з-за чаго афрыканцы завуцца пунійцамі[10].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.560, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.82
  2. Гамер. Іліяда XIV 321
  3. Паўсаній. Апісанне Элады VII 4, 1
  4. Еўрыпід. Фрыкс 2, фр.819 Наўк
  5. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 14, 4
  6. Нон. Дзеянні Дыяніса III 301
  7. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.139 М.-У.
  8. Антанін Ліберал. Метамарфозы 40, 1
  9. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 1, 1
  10. Гігін. Міфы 178