Фердынанда I Медычы
Фердынанда I Медычы (італ.: Ferdinando de' Medici, 30 ліпеня 1549 — 3 лютага 1609) — вялікі герцаг Тасканскі (1587—1609), які значна павялічыў прэстыж і ўплыў дому Медычы ў Італіі і за яе межамі.
Фердынанда I Медычы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Ferdinando I de' Medici | |||||||
![]() Шыпіёнэ Пульцонэ. Партрэт Фердынанда I Медычы. | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франчэска I | ||||||
Пераемнік | Козіма II | ||||||
Нараджэнне |
30 ліпеня 1549[1] |
||||||
Смерць |
3 лютага 1609[1] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Медычы | ||||||
Бацька | Козіма I Медычы[d] | ||||||
Маці | Элеанора Таледская | ||||||
Жонка | Крысціна Латарынгская[2][3] | ||||||
Дзеці | Козіма II Медычы[4], Марыя Мадалене Медычы[d], Кацярына Медычы, Карла Медычы[d], Клаўдыя Медычы[d][4], Ларэнца Медычы[d][4], Элеанора Медычы[d], Франчэска дзі Фердынанда Медычы[d] і Філіпіна Медычы[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | палітыка[5], кіраванне[5] і мецэнацтва[d][5] | ||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьБыўшы малодшым сынам герцага Козіма Медычы і Элеаноры Таледскай, Фердынанда не прызначаўся для герцагскага трона і ўжо ў 14 гадоў атрымаў тытул кардынала без прыняцця святарскіх абрадаў (кардынал-парафіянін). Правядучы сваю маладосць у Рыме, ён збіраў італьянскія старажытнасці на пабудаванай ім жа віле Медычы, калі раптоўная смерць яго брата Франчэска зрабіла яго спадчыннікам усёй Тасканы. Узыйшоўшы на тасканскі прастол, ён заставаўся адначасова кардыналам, але адмовіўся ад тытула, калі праз два гады ён узяў шлюб з унучкай Кацярыны Медычы, Крысцінай Латарынгскай.
Фердынанда праявіў выдатную праніклівасць, падтрымаўшы Генрыха Наварскага пазыкамі яшчэ ў той час, калі той узначальваў антыкаталіцкую партыю. З узыходжаннем Генрыха на французскі прастол ён накіраваў свой флот у бухту Марселя, дзе авалодаў замкам Іф, на які замахваліся таксама іспанцы. Гэта выхадка прывяла да спрэчкі Фердынанда з французскім каралём, але ў знак прымірэння той ажаніўся (у 1600 годзе) з яго пляменніцай, Марыі Медычы. Каб супакоіць імператара наконт гэтага саюза з Бурбонамі, Фердынанда арганізаваў шлюб свайго спадчынніка з аўстрыйскай прынцэсай і накіраваў свае войскі ў Эгейскае мора і ў Афрыку на дапамогу аўстрыйцам у іх вайне з туркамі.
Мудрая знешняя палітыка Фердынанда спрыяла эканамічнаму ўздыму Тасканы і ўмацаванню яе фінансаў. Гэтак жа ўзважана ён расходаваў свае багацці, аддаючы прыярытэт асушванню багністай мясцовасці на ўсходзе краіны і ператварэнню глухога Ліворна ў значны гандлёвы порт Міжземнамор’я. Сярод мастацтваў ён асабліва вылучаў музыку, і нядзіўна, што пры яго двары былі пастаўлены першыя ў Фларэнцыі оперы.
Сям’я
правіцьУ сям’і Фердынанда I Медычы і Крысціны Латарынгскай нарадзіліся пяцёра сыноў і чатыры дачкі.
- Козіма II Медычы (1590—1621), вялікі герцаг Тасканскі, ажаніўся з Марыяй Магдалінай Аўстрыйскай;
- Элеанора Медычы (1591—1617);
- Кацярына Медычы (1593—1629), ажанілася з Фердынанда I Ганзага, герцагам Мантуанскім;
- Франчэска Медычы (1594—1614);
- Карла Медычы (1595—1666), кардынал;
- Філіпіна Медычы (1598—1602);
- Ларэнца Медычы (1599—1648);
- Марыя Магдаліна Медычы (1600—1633), манашка;
- Клаўдзія Медычы (1604—1648), першым шлюб зФедэрыка Убальда дэла Роверэ, герцагам Урбінскім, другі шлюб з эрцгерцагам Леапольдам V Аўстрыйскім.
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ а б Guarini E. F. FERDINANDO I de' Medici, granduca di Toscana // Dizionario Biografico degli Italiani — 1996. — Vol. 46.
- ↑ http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Union List of Artist Names — 2015. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Hibbert, Christopher (1979). «XXI». In Pelican History of Art. The Rise and Fall of the House of Medici. Penguin Books Ltd.
- Медычы ў Фларэнцыі.
- Архіў сям’і Медычы. Архівавана 12 лістапада 2007. (англ.)
- Пра Фердынанда I Медычы Архівавана 16 верасня 2016. у кнізе Salvador Miranda. The Cardinals of the Holy Roman Church на сайце Florida International University. (англ.)