Фердынанд Нойрайтэр

Фердынанд Нойрайтэр (ням.: Ferdinand Neureiter; 15 чэрвеня 1928, Рыга31 снежня 2007, Зальцбург) — аўстрыйскі мовазнавец, перакладчык і гісторык кашубскай літаратуры.

Фердынанд Нойрайтэр
Дата нараджэння 15 жніўня 1928(1928-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 2007(2007-12-31) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці славіст, кашубіст, перакладчык, мовазнавец
Узнагароды
Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland

БіяграфіяПравіць

З 1937 года жыў у Аўстрыі. У 1946 годзе скончыў класічную гімназію. Вывучаў англійскую і раманскія мовы, а з канца 1950‑х — польскую, беларускую, украінскую, актыўна цікавіўся кашубскай культурнай спадчынай. З 1959 па 1969 гг. выкладаў «Культуру менш значных народаў Еўропы» у Зальцбургскім народным вячэрнім універсітэце, які ўключаў у тым ліку курс гісторыі беларускай літаратуры. У 1978 г. апублікаваў па‑нямецку «Гісторыю кашубскай літаратуры» (у 1982 г. выйшла па‑польску).

Быўшы на Беласточчыне ў пачатку 80‑х, пазнаёміўся з Сакратам Яновічам. У лістападзе 1981 г. беластоцкі тыднёвік «Ніва» надрукаваў інтэрв'ю з Ф. Нойрайтэрам Сакрата Яновіча. Пазней аўстрыйскі навуковец наведаў Беларускую бібліятэку ў Лондане. Выдаў дапаможнік для нямецкамоўных студэнтаў «Беларуская анталогія: Хрэстаматыя па беларускай літаратуры (з нямецкімі перакладамі)» (Мюнхен, 1983), які ўключыў творы сарака беларускіх пісьменнікаў XIX—XX стагоддзяў. У дапаможніку беларуская літаратура была пададзена ў яе цэласці, без падзелу на савецкую і несавецкую (былі ўключаны, напрыклад, творы Алеся Гаруна, Казіміра Сваяка, Наталлі Арсенневай, Ларысы Геніюш, Алеся Барскага, Сакрата Яновіча). Усяго ў анталогіі змешчаныя семдзясят восем перакладзеных Ф. Нойрайтэрам вершаў, пятнаццаць празаічных урыўкаў і чатыры фрагменты з драматычных твораў. Варта нагадаць, што гэтая праца рабілася ва ўмовах адсутнасці якога‑небудзь паважнага беларуска‑нямецкага слоўніка.

Апублікаваў некалькі артыкулаў пра Беларусь і беларускую культуру: «Янка Купала — паэт з Беларусі», «Беларусь — папялушка Еўропы». Пераклаў на нямецкую мову раман Ю. Попкі «Свеціць у тумане» (1985), працу Р. Астроўскага «Беларусь з Х па XVI стагоддзе» (1986), прадмову да беларуска‑нямецкага выдання «Слова аб паходзе Ігаравым» (1987), зборнік артыкулаў «Вытокі беларускай нацыі і культуры» (1988). Фердынанд Нойрайтэр неаднойчы друкаваўся ў выданнях Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Беларусіка‑1, Беларусіка‑16, Беларусіка‑18).

У апошня гады жыцця актыўна супрацоўнічаў з беластоцкім выданнем «Год беларускі — Annus Albaruthenicus». У 3 нумары выдання за 2002 год апублікаваны па‑нямецку артыкул Ф. Нойрайтэра «Мой шлях да Беларусі» і яго пераклады на нямецкую мову твораў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Максіма Танка. Першае дачыненне да беларушчыны ў Фердынанда Нойрайтэра адбылося ў 1947 г., калі ён купіў у Вене маленькі «Беларускі моўны дапаможнік», выдадзены ў час вайны.

Галоўныя працыПравіць

  • «Kaschubische Anthologie», München 1973
  • «Geschichte der Kaschubischen Literatur. Versuch einer Zusammenfassenden Darstellung», Otto Sagner Verlag München 1978, 1991
  • «Historia literatury kaszubskiej. Próba zarysu», Wydawnictwo Morskie, Gdańsk 1982
  • «Weissrussische Anthologie. Ein Lesebuch zur Weissrussischen Literatur (mit deutschen Übersetzüng)», München 1983
  • «Recepcja literatury kaszubskiej na niemieckim obszarze językowym», [w:] Kaszubszczyzna w świecie. Materiały z konferencji naukowej Jastrzębia Góra 1-2 X 1993, Wejherowo 1994
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.