Фердынанд Ходлер (Годлер) (ням.: Ferdinand Hodler; 14 сакавіка 1853, Берн — 19 мая 1918, Жэнева) — швейцарскі мастак. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «мадэрну».

Фердынанд Ходлер
Фердынанд Ходлер у 1916 годзе
Фердынанд Ходлер у 1916 годзе
Імя пры нараджэнні Ferdinand Hodler
Дата нараджэння 14 сакавіка 1853(1853-03-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1918(1918-05-19)[4][1][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Гектар Ходлер
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, дызайнер, літограф
Месца працы
Мастацкі кірунак «мадэрн»
Уплыў Бартэльмі Мен[d]
Уплыў на Кетэ Лёвенталь[d]
Член у
Узнагароды
Подпіс Hodler autograph.png
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
«Дрывасек» (1910). Мастацкі музей. Берн

Пісаў пейзажы, партрэты ў духу рэалізму. У 1875 наведаў Базель, вывучыўшы там творчасць Ханса Хольбейна Малодшага, асабліва скрупулёзна яго карціну «Мёртвы Хрыстос», што абумовіла ў далейшым яго ўвагу да тэмы смерці. У працах 1890-х гадоў прасочваецца ўплыў некалькіх жанраў, у тым ліку сімвалізму і «мадэрну». Ходлер распрацаваў стыль, які назваў «паралелізм», які характарызуецца сіметрычным размяшчэннем фігур у танцавальных або рытуальных позах.

Ходлер вядомы сваімі карцінамі, якія паказваюць людзей падчас працы. Адна з карцін — «Дрывасек» — была надрукаваная на купюрах наміналам 50 швейцарскіх франкаў, выпушчаных у 1911 годзе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Ferdinand Hodler
  3. Ferdinand Hodler — 2006.
  4. 4,0 4,1 4,2 Ходлер Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.

ЛітаратураПравіць

  • Hauptman, William, & Hodler, Ferdinand (2007). Hodler. Milan: 5 continents. ISBN 978-88-7439-362-6
  • «Hodler, Ferdinand». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.

СпасылкіПравіць