Фердынанд I (імператар Аўстрыі)
Фердынанд I (ням.: Ferdinand I.), (19 красавіка 1793 — 29 чэрвеня 1875), імператар Аўстрыі з 2 сакавіка 1835 па 2 снежня 1848 года, кароль Венгрыі і Чэхіі (як Фердынанд V, у тыя ж гады). Імператар пакутаваў на розныя хваробы, не меў дзяржаўных талентаў і добраахвотна адмовіўся ад улады. Быў папулярны ў Чэхіі, дзе правёў апошнія гады жыцця і атрымаў мянушку «Фердынанд Добры» (чэшск.: Ferdinand Dobrotivý).
Фердынанд I Ferdinand I. | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848 | ||||
Папярэднік | Франц I | |||
Пераемнік | Франц Іосіф I | |||
| ||||
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848 | ||||
(пад імем Фердынанд V) | ||||
Каранацыя | 28 верасня 1830 | |||
Папярэднік | Франц II | |||
Пераемнік | Франц Іосіф I | |||
| ||||
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848 | ||||
(пад імем Фердынанд V) | ||||
Каранацыя | 7 верасня 1836 | |||
Папярэднік | Франц II | |||
Пераемнік | Франц Іосіф I | |||
| ||||
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848 | ||||
Каранацыя | 6 верасня 1838 | |||
Папярэднік | Франц II | |||
Пераемнік | Франц Іосіф I | |||
Дзейнасць | палітык | |||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |||
Нараджэнне | 19 красавіка 1793 Вена | |||
Смерць | 29 чэрвеня 1875 (82 гады) Прага | |||
Пахаванне | Імператарскі склеп | |||
Род | Габсбургі | |||
Бацька | Франц I | |||
Маці | Марыя-Тэрэзія Бурбон-Сіцылійская | |||
Жонка | Марыя Ганна Савойская | |||
Дзеці | ||||
Узнагароды | ||||
ВаладараннеПравіць
Старэйшы сын імператара Франца I; узыйшоў на прастол пасля смерці бацькі ў 1835 годзе. Адрозніваўся слабым здароўем, пакутаваў на эпілепсію і гідрацэфалію.
Яго кіраванне рашуча нічым не адрознівалася ад рэакцыйнага валадарання яго бацькі, бо Метэрніх па-ранейшаму кіраваў усімі справамі імперыі. Характар у Фердынанда быў мяккі, добры, спакойны, але да апошняй ступені млявы і нерашучы. Справы былі яму ў цяжар, і ён зусім імі не цікавіўся, і мала ў іх разумеў. Склалася свайго роду рэгенцтва з Метэрніха, Колаўрата і эрцгерцага Людвіга, якое і кіравала імперыяй, а Фердынанд падпісваў усе паперы, якія толькі яму падаваліся. Асабістыя свае схільнасці Фердынанд праявіў толькі ў агульнай амністыі (1838) палітычных злачынцаў, якія былі пад судом і следствам у Ламбардыі, і ў некалькіх прыватных амністыях па іншых справах; жорсткасці ў абыходжанні з палітычнымі арыштантамі, якая была ўласцівая яго папярэдніку, Фердынанд не меў.
Рэвалюцыя 1848 годаПравіць
Сакавіцкія дні 1848 гады прымусілі яго выдаліцца ў Інсбрук. Ні з кім з еўрапейскіх манархаў пераможная рэвалюцыя 1848 года так хутка не прымірылася, як з Фердынандам: супраць яго асабіста ніхто нічога не меў. Напачатку восені 1848 года ён вярнуўся ў Вену, але хуткія поспехі венгерскага паўстання ў сувязі з выбухам кастрычніцкага абурэння ў Вене канчаткова знішчылі і стамілі імператара. Рэакцыя, якая перамагала амаль ва ўсёй Еўропе ў апошнія месяцы 1848 года, не супакоіла яго. 2 снежня 1848 года ён адрокся ад прастола (у Ольмюцы) на карысць свайго пляменніка Франца Іосіфа I.
Несамастойнасць Фердынанда і неразуменне патрабаванняў часу былі такімі вялікімі, што незадоўга да сакавіцкай рэвалюцыі, калі яму дакладвалі пра жахлівы стан фінансаў, ён сказаў: «ну, на мяне і Метэрніха яшчэ хопіць!» Аўстрыі без Метэрніха ён зусім сабе, відаць, не ўяўляў; таму пасля падзення Метэрніха яго кіраванне звярнулася ў шэраг самых непаслядоўных ваганняў, якія завяршыліся адмовай ад прастола. Пасля адрачэння ён жыў у сваіх памесцях і ў Празе, займаючыся сельскай гаспадаркай, да якой заўсёды меў схільнасць.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Фердинанд I, австрийский император // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Папярэднік: Франц I |
Аўстрыйскі імператар, кароль Венгрыі (як Фердынанд V), кароль Багеміі (як Фердынанд V) 1835—1848 |
Пераемнік: Франц Іосіф I |