Фердынанд I (кароль Румыніі)

(Пасля перасылкі з Фердынанд I, кароль Румыніі)

Фердынанд I (рум.: Ferdinand I, поўнае імя Фердынанд Віктар Мейнард Альберт, 24 жніўня 1865 — 20 ліпеня 1927) — кароль Румыніі з дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў з 10 кастрычніка 1914 да сваёй смерці.

Фердынанд I
рум.: Ferdinand I
King Ferdinand of Romania.jpg
Kingdom of Romania - Medium CoA.svg
Сцяг Кароль Румыніі
10 кастрычніка 1914 — 20 ліпеня 1927
Папярэднік Караль I
Пераемнік Міхай I
Спадчыннік Караль II, пасля Міхай I
Нараджэнне 24 жніўня 1865(1865-08-24)[1][2][…]
Смерць 20 ліпеня 1927(1927-07-20)[1][5][…] (61 год)
Месца пахавання
Род House of Hohenzollern-Sigmaringen[d], House of Hohenzollern-Sigmaringen (Romania)[d] і Hohenzollern-Sigmaringen[d]
Бацька Леапольд Гогенцолерн-Зігмарынген[d]
Маці Антонія Марыя Партугальская[d]
Жонка Марыя Эдынбургская[d][7]
Дзеці Караль II, Лізавета Румынская[d], Марыя, прынцэса Румыніі[d], Мікалай, прынц Румыніі[d], Ілеана Румынская[d] і Мірча Румынскі[d]
Веравызнанне Каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць манарх
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
Royal Victorian Order ордэн Падвязкі ордэн Лазні ордэн Нідэрландскага льва Order of the Star of Karađorđe ордэн Белага арла House Order of Hohenzollern ордэн Леапольда I ордэн Збавіцеля рыцар ордэна Залатога руна ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Order of St. George, 3rd class ордэн Святога Георгія IV ступені кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Залатога Руна Order of Saint Stephen of Hungary кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ордэн Міхая Храбрага Order of Carol I ордэн Зоркі Румыніі ордэн Кароны Румыніі Ордэн Святога Аляксандра ордэн Серафімаў ордэн Слана ордэн Белага арла Virtuti Militari вялікі крыж ордэна Virtuti Militari ордэн Святых Маўрыкія і Лазара ордэн Кароны Італіі Order of the Rue Crown ордэн Святога Губерта ордэн Чорнага арла ордэн Чырвонага арла Ордэн Князя Данііла I Order of Ludwig I ордэн «За верную службу» Каралеўскі Віктарыянскі ланцуг Order of the Saxe-Ernestine Order of the Most Holy Annunciation Мальтыйскі ордэн ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын Леапольда Гогенцолерн-Зігмарынген і Антоніі Партугальскай. Пляменнік Караля I, апынуўся на прастоле з прычыны адмовы ад правоў бацькі (1880) і старэйшага брата Вільгельма (1888) стаць спадчынікамі. Пры гэтым, кіруючы праваслаўнай краінай, Фердынанд застаўся каталіком, з той умовай, што яго дзеці будуць выхоўвацца ў праваслаўнай веры.

У 1893 годзе ажаніўся з Марыяй, герцагіняй Эдынбургскай (18751938). Для сям’і спадчынніка прастола Караль I загадаў пабудаваць побач з каралеўскай рэзідэнцыяй замак Пелішор.

 
Паштовы блок. Румынія, 1993. Кароль Фердынанд I

Кіраванне Фердынанда пачалося неўзабаве пасля таго, як разгарэлася Першая сусветная вайна; у адрозненне ад дзядзькі, прыхільніка Германіі, ён прытрымліваўся нейтральных пазіцый, а ў 1916 пасля доўгіх перамоў Румынія ўступіла ў вайну на баку Антанты, што было ўспрынята Вільгельмам II як здрада дому Гогенцолернаў. Неўзабаве яна была разгромлена, і аўстра-германскія войскі занялі Бухарэст; Фердынанд быў вымушаны на некаторы час эміграваць.

Пасля вайны румынская дзяржава атрымала шырокія тэрытарыяльныя прырашчэнні (гл. Вялікая Румынія); у яе склад былі ўключаны Трансільванія і Букавіна, якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю, а таксама Бесарабія (апошняе не было прызнана СССР), якая належала Расійскай імперыі. У кастрычніку 1922 года Фердынанд быў каранаваны ў Алба-Юліі, традыцыйнай рэзідэнцыі трансільванскіх князёў.

Паваенныя гады былі азмрочаны канфліктам з сынам і спадчыннікам, кронпрынцам Каралем, які ўступіў у скандальны шлюб з адной са сваіх палюбоўніц і пакінуў краіну. Пазбавіўшы сына права атрымання ў спадчыну прастола, Фердынанд зрабіў непасрэдным пераемнікам малалетняга ўнука, Міхая I. Аднак праз тры гады пасля смерці Фердынанда Караль вярнуўся з-за межы, зрынуў сына і стаў валадарыць як Караль II.

Сям’яПравіць

Дзеці Фердынанда і Марыі:

Зноскі

  1. а б Ferdinand I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ferdinand (Ferdinand I.) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ferran I de Romania // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119346397 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Lundy D. R. Ferdinand Viktor Albert Meinrad von Hohenzollern-Sigmaringen, King of Romania // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119346397 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.